настра́шыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. настра́шу настра́шым
2-я ас. настра́шыш настра́шыце
3-я ас. настра́шыць настра́шаць
Прошлы час
м. настра́шыў настра́шылі
ж. настра́шыла
н. настра́шыла
Загадны лад
2-я ас. настра́ш настра́шце
Дзеепрыслоўе
прош. час настра́шыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

настра́шыць сов. (настращать) напуга́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.

Навесці, выклікаць страх. [Насця:] — Ты што, як мыш на крупы, надзьмуўся. Глядзі, людзей настрашыш. Мележ. Алёшка адчуваў, што голас. [Аўдолі] нерашучы і напалоханы. Гэта асмельвала яго. І каб настрашыць Аўдолю яшчэ больш, ён пачаў моцна крычаць. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настра́шыць erschrcken vt; in Schrcken verstzen, j-m Furcht injagen; inschüchtern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

настраща́ть сов., прост. настра́шыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настра́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад настрашыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Настрашыць, напужаць (жывёлу). Машыны напудзілі кароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устраши́ть сов. застра́шыць, настра́шыць; (запугать) запужа́ць, напужа́ць; запало́хаць, напало́хаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нашаро́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Абл. Настрашыць, напужаць. [Іван Трафімавіч:] — Вось нашарохаў гэтага прайдоху, то можа меней хоць заглядваць.. [у магазін] будзе. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nastraszyć

зак. напалохаць, напужаць; настрашыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)