наро́дніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. наро́дніцкі наро́дніцкая наро́дніцкае наро́дніцкія
Р. наро́дніцкага наро́дніцкай
наро́дніцкае
наро́дніцкага наро́дніцкіх
Д. наро́дніцкаму наро́дніцкай наро́дніцкаму наро́дніцкім
В. наро́дніцкі (неадуш.)
наро́дніцкага (адуш.)
наро́дніцкую наро́дніцкае наро́дніцкія (неадуш.)
наро́дніцкіх (адуш.)
Т. наро́дніцкім наро́дніцкай
наро́дніцкаю
наро́дніцкім наро́дніцкімі
М. наро́дніцкім наро́дніцкай наро́дніцкім наро́дніцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

наро́дніцкі наро́днический

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наро́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да народніцтва, народніка; які выражае погляды народніцтва, народнікаў. Народніцкая праграма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наро́дніцтва, -а, н.

Грамадска-палітычны рух у Расіі ў 2-й палавіне 19 ст., які ідэалізаваў сялянскую абшчыну і імкнуўся цераз яе ажыццявіць ідэі сялянскай дэмакратыі і пераходу да сацыялізму, мінуючы капіталізм.

|| прым. наро́дніцкі, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наро́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Паслядоўнік народніцтва.

|| ж. наро́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наро́дніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лібера́льна-наро́дніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лібера́льна-наро́дніцкі лібера́льна-наро́дніцкая лібера́льна-наро́дніцкае лібера́льна-наро́дніцкія
Р. лібера́льна-наро́дніцкага лібера́льна-наро́дніцкай
лібера́льна-наро́дніцкае
лібера́льна-наро́дніцкага лібера́льна-наро́дніцкіх
Д. лібера́льна-наро́дніцкаму лібера́льна-наро́дніцкай лібера́льна-наро́дніцкаму лібера́льна-наро́дніцкім
В. лібера́льна-наро́дніцкі (неадуш.)
лібера́льна-наро́дніцкага (адуш.)
лібера́льна-наро́дніцкую лібера́льна-наро́дніцкае лібера́льна-наро́дніцкія (неадуш.)
лібера́льна-наро́дніцкіх (адуш.)
Т. лібера́льна-наро́дніцкім лібера́льна-наро́дніцкай
лібера́льна-наро́дніцкаю
лібера́льна-наро́дніцкім лібера́льна-наро́дніцкімі
М. лібера́льна-наро́дніцкім лібера́льна-наро́дніцкай лібера́льна-наро́дніцкім лібера́льна-наро́дніцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ГО́РЫ-ГО́РАЦКІ НАРО́ДНІЦКІ ГУРТО́К.

Дзейнічаў у 1879—80 у мяст. Горкі (цяпер горад у Магілёўскай вобл.). Аб’ядноўваў вучняў земляробчага, землямерна-таксатарскага і рамеснага вучылішчаў. Створаны вясной 1879 па ініцыятыве выпускніка Магілёўскай гімназіі Э.Ф.Акушкі; кіраўнік — вучань рамеснага вучылішча М.Л.Выржыкоўскі. Гурток меў нелегальную б-ку, падтрымліваў сувязі з рэвалюцыянерамі-народнікамі Магілёва, Віцебска, Гродна, Пскова, Кіева, Пецярбурга і інш. З лета 1879 гурткоўцы вялі прапагандысцкую работу, але з-за недахопу канспіратарскага вопыту арыштаваны. Паліцыі не ўдалося высветліць маштабы дзейнасці гуртка і справа была спынена. Над Выржыкоўскім і Акушкам быў устаноўлены тайны нагляд паліцыі.

В.М.Чарапіца.

т. 5, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наро́днический наро́дніцкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

populist2 [ˈpɒpjəlɪst] adj.

1. папулі́сцкі

2. hist. наро́дніцкі (у Расіі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВЕ́ЛЕР Міхаіл Львовіч

(Майсей Лейбавіч; 1857, г. Пінск — 1882),

удзельнік народніцкага руху. Скончыў гімназію ў Мінску, вучыўся ў Кіеўскім ун-це. З 1876 чл. Мінскага народніцкага гуртка М.Г.Рабіновіча-Чорнага. У 1877 арганізаваў у Мінску народніцкі гурток землявольскага кірунку. У 1878 уцёк за мяжу, жыў у Швейцарыі і Парыжы. У 1881 вярнуўся ў Расію, добраахвотна з’явіўся ў Мінскае губ. жандарскае ўпраўленне, жыў пад наглядам паліцыі. Яго кантакты з уладамі адмоўна ацэнены ў колах рэвалюцыянераў. Скончыў самагубствам.

М.Б.Ласінскі.

т. 4, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)