наркама́нія, -і, ж.

Хваравітая, часам неадольная цяга да сістэматычнага ўжывання наркотыкаў, што прыводзіць да цяжкіх парушэнняў фізічных і псіхічных функцый арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наркама́нія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. наркама́нія
Р. наркама́ніі
Д. наркама́ніі
В. наркама́нію
Т. наркама́ніяй
наркама́ніяю
М. наркама́ніі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наркама́нія ж., мед. наркома́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наркама́нія, ‑і, ж.

Захворванне, якое суправаджаецца моцнай, хваравітай цягай да наркотыкаў. Хварэць наркаманіяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наркаманія 3/396; 6/474; 7/147, 403; 9/621

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАРКАМА́НІЯ (ад грэч. narkē здранцвенне, аняменне + манія),

хвароба, якую выклікае сістэматычнае ўжыванне наркатычных сродкаў. На ўжыванне наркатычных сродкаў (наркотыкаў) уплываюць псіхал. асаблівасці чалавека (нізкая самаацэнка, псіхічныя захворванні), проціпраўная дзейнасць і інш. Асабліва схільныя да Н. падлеткі і маладыя людзі. Наркаманы (людзі, якія ўжываюць наркотыкі) адмежаваны ад рэальнага свету, трацяць пачуццё адказнасці і абавязку, хлуслівыя, эгаістычныя, схільныя да антысац. паводзін (рабаванне, насілле і інш.). Дзеці наркаманаў нярэдка нараджаюцца з фіз. і псіхічнымі дэфектамі і расстройствамі. Пры Н. існуе вял. небяспека заражэння рознымі формамі гепатыту, СНІДам. Скарачэнню жыцця наркаманаў садзейнічае перадазіроўка, септычныя ўскладненні, спробы да самагубства і інш. Пры Н. расстройваецца абмен рэчываў у арганізме, дзейнасць стрававальна-кішачнага тракту, сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм.

Адрозніваюць 3 стадыі Н.: адаптацыя, абстынентныя з’явы і знясіленне. У хворых на Н. выяўляецца вял. наркаманічны сіндром, які складаецца са змененай рэактыўнасці, псіхічнай і фіз. залежнасцей. Аднаразовае ўжыванне наркотыкаў выклікае эйфарыю. Псіхічная залежнасць характарызуецца пастаяннымі думкамі аб скарыстанні наркотыку, інакш узнікае стан незадаволенасці, прыгнечанасці, раздражняльнасці; назіраецца на ранніх этапах сістэм. ўжывання наркотыку. Фіз. залежнасць праяўляецца неадольнай хваравітай цягай да наркотыку, развіццём сіндрому пазбаўлення (абстыненцыі), калі перапынак у прыёме наркотыку выклікае расстройствы фіз. і псіхічных функцый. Лячэнне ў спец. лячэбных установах у залежнасці ад наркатычнага сродку.

Літ.:

Пятницкая И.Н. Наркомании: (Руководство для врачей). М., 1994;

Каплан Г.И., Сэдок Б.Дж. Клиническая психиатрия: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1994.

А.І.Скугарэўская.

т. 11, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наркама́нія ж. Drgenabhängigkeit f -, Ruschgiftigkeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

наркама́нія

(н.-лац. narcomania, ад гр. narke = аняменне + mania = вар’яцтва)

хваравітая цяга да наркотыкаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

наркама́нія

(н.-лац. narcomania, ад гр. narke = аняменне + mania = шаленства, захапленне, цяга)

хваравітая цяга да наркотыкаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

наркома́ния мед. наркама́нія, -ніі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)