Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нарва́л
(сканд. narval)
марское млекакормячае сям. дэльфінавых, пашыранае ў арктычных водах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нарва́тьIIсов. нарва́ць;
па́лец нарва́л па́лец нарва́ў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аднаро́гм.
1.зоол. единоро́г, нарва́л;
2.воен., ист. единоро́г
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АДНАРО́Г, нарвал (Monodon monoceros),
марское млекакормячае атр. кітападобных. Жыве ў арктычных водах Грэнландыі, Паўн. Канады, Шпіцбергена і ПнУ Зямлі Франца-Іосіфа.
Даўж. да 6,1 м, маса 1—1,5 т. Афарбоўка светлая з мноствам чорных плямаў (дзіцяняты цёмныя). У самцоў (зрэдку ў самак) у левай верхняй сківіцы бівень (рог) даўж. да 3 м (адсюль назва), якім яны прабіваюць аддушыны ў ільдах. Корміцца галаваногімі малюскамі і рыбай. Рэдкі. Ахоўваецца, занесены ў Чырв. кнігу СССР.