Наразная зброя 1/460; 2/195; 3/97, 362—363; 5/257; 6/194; 8/45

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАРАЗНА́Я ЗБРО́Я,

агнястрэльная зброя, паверхня канала ствала якой мае нарэзы (вінтавыя канаўкі) для надання снараду (кулі) вярчальнага руху, што забяспечвае ўстойлівасць траекторыі ў паветры, павышае скарастрэльнасць, далёкасць і кучнасць стральбы. Да Н.з. адносяцца: стралковая зброя (вінтоўкі, карабіны, аўтаматы, кулямёты, пісталеты), артыл. гарматы (пушкі, гаўбіцы, марціры, асобныя ўзоры мінамётаў і безадкатных гармат). Ручная Н.з. з прамымі нарэзамі з’явілася ў канцы 15 ст., гарматы (пішчаль і інш.) з прамымі нарэзамі вядомы з 16 ст. Значнае пашырэнне Н.з. атрымала ў сярэдзіне 19 ст. У сучасных гарматах армій большасці краін прынята правая нарэзка (злева ўверх направа), у франц. гарматах — левая (справа ўверх налева). Адлегласць паміж двума супрацьлеглымі палямі (па дыяметры) наз. калібрам зброі.

т. 11, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэвальве́р, ‑а, м.

Ручная агнястрэльная наразная зброя з рухомым барабанным магазінам. Раз’юшаны камендант выхапіў рэвальвер, стрэліў два разы. Колас.

[Ад лац. revolver.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наразны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. наразны́ наразна́я наразно́е наразны́я
Р. наразно́га наразно́й
наразно́е
наразно́га наразны́х
Д. наразно́му наразно́й наразно́му наразны́м
В. наразны́ (неадуш.)
наразно́га (адуш.)
наразну́ю наразно́е наразны́я (неадуш.)
наразны́х (адуш.)
Т. наразны́м наразно́й
наразно́ю
наразны́м наразны́мі
М. наразны́м наразно́й наразны́м наразны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наразны́ вайск. gezgen;

наразна́я збро́я gezgene Wffe(n)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

gwintówka

ж. вінтоўка; наразная стрэльба, шрубаванка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПРОЦІТА́НКАВАЕ РУЖЖО́,

наразная агнястрэльная зброя для паражэння браніраваных цэлей на адлегласці да 500 м. З’явіліся ў канцы 1-й сусв. вайны. Шырока выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну. Існавалі адназараднае П.р. канструкцыі В.​А.​Дзегцярова, магазіннае самазараднае С.​Г.​Сіманава і інш.

Р.​І.​Флярко.

Процітанкавае ружжо. 1 — канструкцыі Дзегцярова; 2 — канструкцыі Сіманава.

т. 13, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

свідрава́льна-наразны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. свідрава́льна-наразны́ свідрава́льна-наразна́я свідрава́льна-наразно́е свідрава́льна-наразны́я
Р. свідрава́льна-наразно́га свідрава́льна-наразно́й
свідрава́льна-наразно́е
свідрава́льна-наразно́га свідрава́льна-наразны́х
Д. свідрава́льна-наразно́му свідрава́льна-наразно́й свідрава́льна-наразно́му свідрава́льна-наразны́м
В. свідрава́льна-наразны́ (неадуш.)
свідрава́льна-наразно́га (адуш.)
свідрава́льна-наразну́ю свідрава́льна-наразно́е свідрава́льна-наразны́я (неадуш.)
свідрава́льна-наразны́х (адуш.)
Т. свідрава́льна-наразны́м свідрава́льна-наразно́й
свідрава́льна-наразно́ю
свідрава́льна-наразны́м свідрава́льна-наразны́мі
М. свідрава́льна-наразны́м свідрава́льна-наразно́й свідрава́льна-наразны́м свідрава́льна-наразны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шту́цэр, ‑а, м.

1. Старажытная ваенная стрэльба з вінтавымі нарэзамі ў ствале. // Паляўнічая наразная стрэльба вялікага калібру.

2. Спец. Невялікі патрубак з вонкавай разьбой, які служыць для злучэння труб паміж сабой, для далучэння іх да рэзервуараў, пасудзін і пад.

[Ням. Stutzer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэвальве́р

(англ. revolver, ад лац. revolvere = рухацца ў адваротным напрамку)

ручная агнястрэльная наразная зброя з рухомым барабанным магазінам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)