напі́цца, -п’ю́ся, -п’е́шся, -п’е́цца; -п’ёмся, -п’яце́ся, -п’ю́цца; напі́ўся, -піла́ся, -ло́ся; напі́ся; зак.

1. чаго і без дап. Выпіць чаго-н., каб наталіць смагу; папіць.

Н. вады.

2. Дайсці да стану ап’янення.

Н. на вяселлі.

3. перан., чаго і без дап. Насыціцца, прасякнуцца чым-н.

Напіцца (насмактацца) крыві чыёй (разм., неадабр.) — памучыць каго-н., паздзекавацца з каго-н.

|| незак. напіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нап’ю́ся нап’ё́мся
2-я ас. нап’е́шся нап’яце́ся
3-я ас. нап’е́цца нап’ю́цца
Прошлы час
м. напі́ўся напілі́ся
ж. напіла́ся
н. напіла́ся
напіло́ся
Загадны лад
2-я ас. напі́ся напі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час напі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напі́цца сов., в разн. знач. напи́ться;

н. вады́ — напи́ться воды́;

н. да непрыто́мнасці — напи́ться до поте́ри созна́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напі́цца, ‑п’юся, ‑п’ешся, ‑п’ецца; ‑п’ёмся, ‑п’яцеся; пр. напіўся, ‑пілася, ‑пілося; заг. напіся; зак.

1. чаго і без дап. Выпіць чаго‑н., каб наталіць смагу; папіць. Напіцца чаю. □ Падмацаваўшыся, Сцёпка напіўся ў рэчцы вады. Колас. — Добра, — сказала жанчына, выслухаўшы Любу. — Дай мне напіцца. Чорны.

2. Дайсці да стану ап’янення. Ніяк не мог [Нічыпар] успомніць, з якой прычыны ўчора напіўся. Асіпенка.

3. перан.; чаго і без дап. Насыціцца, прасякнуцца чым‑н. Нават паветра змянілася ў сяле: напілося густога смалістага паху. Васілевіч.

•••

Напіцца (насмактацца) крыві чыёй — памучыць каго‑н., паздзекавацца з каго‑н.

Хоць вады напіся — пра вельмі прыгожы твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напі́цца гл. напівацца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

насмакта́цца, -макчу́ся, -мо́кчашся, -мо́кчацца; -макчы́ся; зак.

1. Смокчучы, напіцца чаго-н., уволю пасмактаць.

Н. соку.

2. перан. Уволю накурыцца (разм.).

3. перан. Напіцца п’яным (разм., груб.).

|| незак. насмо́ктвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напи́ться сов. напі́цца, мног. панапіва́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наспіртава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Насыціцца спіртам.

2. перан. Напіцца п’яным (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахлябта́цца, -лябчу́ся, -ле́бчашся, -ле́бчацца; -лябчы́ся; зак. (разм.).

1. Уволю пахлябтаць.

2. Напіцца гарэлкі, віна (груб.).

Нахлябтаўся, што сцежкі не бачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панапіва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Напіцца — пра ўсіх, многіх.

Дзеці панапіваліся малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)