Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
напо́рны², -ая, -ае.
Тое, што і напорысты.
|| наз.напо́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напо́рны¹, -ая, -ае.
Які служыць для ўтварэння напору вадкасці.
Н. бак.
Напорныя трубы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напо́рныI, см. напо́рысты
напо́рныIIтех. напо́рный;
н. бак — напо́рный бак
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
напо́рны1, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для ўтварэння напору вадкасці. Напорны бак. Напорныя трубы.
2. Які дзейнічае з вялікім напорам (у 1 знач.). Напорная вада. □ Зашумелі воды, Узняліся хвалі, У напорнай плыні Крыгі паламалі.Русак.
напо́рны2, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і напоены. Красавалася шчасцем Краіна мая І напорнай геройскаю працай.Кляшторны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напо́рныйтехн.напо́рны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВАДАНО́СНЫ КО́МПЛЕКС,
некалькі ваданосных гарызонтаў, якія маюць гідраўлічную сувязь і агульны напорны ўзровень. Прымеркаваны да горных парод пэўнага ўзросту. Характарызуецца своеасаблівымі гідрадынамічнымі і гідрахім. ўмовамі. Некалькі ваданосных комплексаў звычайна ўваходзяць у гідрагеалагічны басейн (масіў). Называецца паводле ўзросту ваданосных парод, напр. верхнепратэразойскі, верхнерыфейска-вендскі, сярэдне-дэвонскі ваданосны комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАВО́Д,
гідратэхнічнае збудаванне для падачы вады да месца яе спажывання. Бываюць замкнёнага (трубаправоды, тунэлі) і незамкнёнага (каналы, латкі) папярочнага сячэння. Рух патоку вады напорны або безнапорны (самацёкам). Асн. характарыстыка — прапускная здольнасць (расход вады), якая вызначае памеры папярочнага сячэння. Адрозніваюць вадаводы энергетычныя (дэрывацыйныя і турбінныя; падача вады да ГЭС), асушальныя, арашальныя, сістэм водазабеспячэння. Вырабляюць са сталі, жалезабетону (у т. л. папярэдне напружанага), драўніны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
vehement
[ˈvi:əmənt]
adj.
1) мо́цны, гара́чы, па́лкі
2) адда́ны, напо́рны
3) нястры́мны (плач)
4) шалёны; гвалто́ўны (ве́цер, дождж)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.
1. Злучаць, змацоўваць нітамі 1.
2.перан. Злучаць, звязваць. Прынесла строгі і стройны план — трэцяя бальшавіцкая [вясна першай пяцігодкі]. Нітуе энергію, вядзе напралом, выцягваецца ў чацвёрты год апошні, напорны.Дудар.Пакуль .. [сэрца] б’ецца, пакуль не парвецца жылка, што нітуе яго з целам, ты жывеш.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)