напало́хаць гл. палохаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напало́хаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напало́хаю напало́хаем
2-я ас. напало́хаеш напало́хаеце
3-я ас. напало́хае напало́хаюць
Прошлы час
м. напало́хаў напало́халі
ж. напало́хала
н. напало́хала
Загадны лад
2-я ас. напало́хай напало́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час напало́хаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напало́хаць сов. напуга́ть; устраши́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выклікаць у каго‑н. страх, трывогу, спалохаць. Напалохаць вавёрку. □ Тое, што змеціў настаўнік, і тое, што раптам пачуў, і здзівіла яго, і напалохала. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напало́хаць erschrcken vt; in Schrcken verstzen; j-m Angst [Furcht] injagen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пало́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго (што).

Наводзіць страх, боязь.

|| зак. спало́хаць, -аю, -аеш, -ае і напало́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. пало́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́

‘выражае здзіўленне; выкрык з мэтай напалохаць

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папало́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго (што).

Злёгку напалохаць, папужаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напало́ханы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад напалохаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падстра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.

Разм. Напалохаць крыху, прыстрашыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)