на́мітка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Доўгі вузкі кусок кужэльнага палатна, звычайна з каймой або вышыўкай.

Льняная н.

2. Даўні галаўны ўбор замужніх жанчын.

Ішлі жанчыны ў беласнежных намітках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́мітка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. на́мітка на́міткі
Р. на́міткі на́мітак
Д. на́мітцы на́міткам
В. на́мітку на́міткі
Т. на́міткай
на́міткаю
на́міткамі
М. на́мітцы на́мітках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

на́мітка ж. пово́йник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́мітка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Доўгі вузкі кусок кужэльнага палатна, звычайна з каймой або вышыўкай. Здавалася,.. што іконы ў залачоных рамах, ахінутыя белымі льнянымі наміткамі і ручнікамі, вось-вось не вытрымаюць хістання цяжкага, гарачага духу хаты і ўпадуць. Паўлаў. / у перан. ужыв. Лёгкай наміткай слаўся па балоце шызы туман. Шчарбатаў. Поле было заслана наміткай сіняватай смугі, а лес за ім стаяў сіні-сіні. Навуменка.

2. Даўні галаўны ўбор замужніх жанчын. На яе галаве красуецца намітка з вышытымі канцамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Намітка 1/104; 2/263; 7/385

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАМІ́ТКА, павойнік, хуста, сярпанка,

даўні галаўны ўбор замужніх жанчын на Беларусі. Складаўся з уласна Н. — тонкага белага кужэльнага палатна (ручніка) 30—60 см шырынёй, ад 2,3—2,6 да 5 м даўжынёй, абматанага паверх чапца і тканкі (лямец, кібалка). Вядома каля 30 спосабаў абмотвання Н. Часам абодва яе канцы завязвалі ззаду (магілёўскі строй), над ілбом ці па баках (капыльска-клецкі строй); найчасцей адзін канец праходзіў пад барадой і драпіраваўся над плячом, а другі спадаў на спіну. Часта Н. замацоўвалі доўгімі шпількамі, тады яе можна было здымаць, як шапку. Канцы Н., іншы раз і край над ілбом аздаблялі арнаментам (вышыўка ці натыканне), карункамі, мохрыкамі (пухавіцкі строй, маларыцкі строй, кобрынскі строй). Святочную Н. аздаблялі зелянінай, букетам штучных ці жывых кветак, папяровым веерам (ляхавіцкі строй), кветкамі вяргіні (пінска-івацэвіцкі строй), пер’ем (кобрынскі строй), маляўнічай каробачкай з 2 «рожкамі» — пукамі фарбаванага пер’я (касцюм свацці ў маларыцкім строі). Першы раз у Н. ўбіралі нявесту на вяселлі (абрад «ачэпін»), пасля чаго жанчына не выходзіла на людзі без яе. Найдаўжэй бытавала на Палессі (да 1950-х г.). Іл. гл. таксама ў арт. Галаўныя ўборы.

М.Ф.Раманюк.

Жанчыны ў святочных уборах з наміткамі. Вёска Варатынічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобл. Пач. 20 ст.

т. 11, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

намётка², -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і намітка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паво́йнік

‘жгут з тонкіх галін; намітка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паво́йнік паво́йнікі
Р. паво́йніка паво́йнікаў
Д. паво́йніку паво́йнікам
В. паво́йнік паво́йнікі
Т. паво́йнікам паво́йнікамі
М. паво́йніку паво́йніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Павойнік, гл. Намітка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

пово́йник м., уст. на́мітка, -кі ж., намётка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)