налі́цца, -лью́ся і -лію́ся, -лье́шся і -ліе́шся, -лье́цца і -ліе́цца; налі́ўся, -ліла́ся, -ло́ся; налі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нацячы, пранікнуць куды-н.

Налілася вада ў бочку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Напоўніцца чым-н. вадкім.

Вядро налілося роўна з берагамі.

3. перан. Змяніць колер, афарбоўку.

Шчокі наліліся румянцам.

4. Стаць сакавітым, спелым.

Яблыкі наліліся сокам.

5. перан. Напоўніцца якой-н. якасцю (сілай, здароўем, злосцю і пад.).

Мускулы наліліся.

Наліцца кроўю (разм.) — пачырванець ад прыліву крыві.

|| незак. наліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. налье́цца
наліе́цца
налью́цца
налію́цца
Прошлы час
м. налі́ўся налілі́ся
ж. наліла́ся
н. наліло́ся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

налі́цца сов., в разн. знач. нали́ться;

вада́ наліла́ся ў бо́чку — вода́ налила́сь в бо́чку;

я́блыкі налілі́ся со́камя́блоки налили́сь со́ком;

во́чы налілі́ся кро́ўю — глаза́ налили́сь кро́вью

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налі́цца, ‑льецца і ‑ліецца; пр. наліўся, ‑лілася, ‑лілося; заг. наліся; зак.

1. Нацячы, пранікнуць куды‑н. Налілася вада ў пограб.

2. Напоўніцца якой‑н. вадкасцю. Лодка налілася вадой.

3. перан. Змяніць колер, афарбоўку. Хмара налілася густою сінню. □ Залацістай чырванню налілася неба за Свіслаччу. Новікаў.

4. Напоўніцца сокамі (пра плады, зерне і пад.). Яблыкі наліліся. □ Наліліся сокам Спелыя брусніцы, І абапал сцежак Выраслі грыбы. Грахоўскі. Жыта стала ўжо бурае, і нават адсюль відаць, што колас наліўся; ён не тырчыць старчма, а хіліцца на пругкай сцябліне. Асіпенка.

5. перан. Напоўніцца якой‑н. якасцю (здароўем, сілай, злосцю і пад.). Зноў наліліся сілаю мускулы, выпрасталася спіна, перасталі ныць ногі, рассеяўся дакучлівы тлум у галаве. С. Александровіч. Начальнік раптам пачырванеў, яго надзьмуты і змораны твар наліўся абурэннем. Быкаў.

•••

Наліцца кроўю — пачырванець ад прыліву крыві. Абраза і гнеў запоўнілі сэрца хлопчыка. Яго вочы наліліся крывёю, сціснуліся кулачкі. Шамякін.

Наліцца слязамі — напоўніцца слязамі (пра вочы). Міця адчуў, што вочы наліліся слязамі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налі́цца

1. (her)infließen* vi (s), indringen* vi (s) (у што-н. in A);

2. (выспяваць) rifen vi (s), sftig wrden; qullen* vi (s), schwllen* vi (s) (пра пупышкі і г. д.);

зе́рне наліва́ецца das Getride körnt;

3. (напоўніцца) sich füllen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

наліва́цца гл. наліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напо́лниться напо́ўніцца; запо́ўніцца; налі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нацадзі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цэ́дзіцца; зак.

Цэдзячыся, наліцца ў што-н.

|| незак. нацэ́джвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наплеска́ться разг. наплю́хацца; (пролиться) налі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ная́дрыцца ’набухнуць’ (Сл. ПЗБ), рус. наядриться ’нарваць, успухнуць; выспець, наліцца (пра збожжа)’, польск. najędrznieć ’набухнуць; наліцца’, серб.-харв. najedparuналіцца’, макед. najadpuналіцца, напоўніцца сокам’. Да ядрыцца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)