налаўчы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. налаўчу́ся налаўчы́мся
2-я ас. налаўчы́шся налаўчыце́ся
3-я ас. налаўчы́цца налаўча́цца
Прошлы час
м. налаўчы́ўся налаўчы́ліся
ж. налаўчы́лася
н. налаўчы́лася
Загадны лад
2-я ас. налаўчы́ся налаўчы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час налаўчы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

налаўчы́цца сов. наловчи́ться; приловчи́ться; навы́кнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. з інф., чым, чаму і без дап. Набыць навык, спрыт у якой‑н. справе; навучыцца рабіць што‑н. Палонны найбольш трапляў гаварыць па-польску, але за год налаўчыўся ўжо крыху і па-тутэйшаму. Чорны. З дзіцячых гадоў яшчэ Павел палюбіў лыжы.. А калі пасталеў, ён так налаўчыўся хадзіць на іх, што рэдка хто мог яго абагнаць. Шахавец. [Язэп] не налаўчыўся яшчэ працаваць адной рукой, таму нават адзяваўся марудна, злаваў на сваё няўмельства. Асіпенка.

2. без дап. Разм. Злаўчыцца, прылаўчыцца. Турок упёрся ў зямлю, налаўчыўся і ўсім целам рынуўся на немца. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налаўчы́цца разм. Frtigkeit [Gewndtheit, Geschcklichkeit] in etw. (D) errichen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

налажы́цца, -лажу́ся, -ло́жышся, -ло́жыцца; зак. (разм.).

Налаўчыцца рабіць што-н.

Не налажылася яна яшчэ да такой работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насаба́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. (разм., груб., фам.).

Налаўчыцца, прывыкнуць што-н. рабіць.

За першы год насабачыўся ўсё рабіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навостри́ться налаўчы́цца; паразумне́ць, паспрытне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поднаторе́ть сов., прост. прызвыча́іцца; налаўчы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навы́кнуть сов., прост. налаўчы́цца, налажы́цца; (привыкнуть) прывы́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налажы́цца, ‑лажуся, ‑ложышся, ‑ложыцца; зак.

Разм. Налаўчыцца рабіць што‑н., напрактыкавацца. Няспраўна з бабаю ў лесе. Не налажылася яна да гэтакай работы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)