накуля́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накуля́юся накуля́емся
2-я ас. накуля́ешся накуля́ецеся
3-я ас. накуля́ецца накуля́юцца
Прошлы час
м. накуля́ўся накуля́ліся
ж. накуля́лася
н. накуля́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час накуля́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

накуля́цца сов., разг. накувырка́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм.

1. Уволю, многа пакуляцца. Хлапчукі накуляліся ў сене.

2. перан. Многа выпіць. Накуляецца [шафёр] у буфеце, а пасля нас у канаву перакуліць. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накувырка́ться сов., разг. накуля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)