наклі́каць, -клічу, -клічаш, -кліча; -кліч; -кліканы; зак.

1. каго. Наззываць, запрасіць у вялікай колькасці.

Н. гасцей на вяселле.

2. перан., што і чаго. Выклікаць якім-н. учынкам, словам і пад. што-н. непрыемнае, непажаданае; напрарочыць.

Н. бяду ў хату.

|| незак. накліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наклі́каць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наклі́чу наклі́чам
2-я ас. наклі́чаш наклі́чаце
3-я ас. наклі́ча наклі́чуць
Прошлы час
м. наклі́каў наклі́калі
ж. наклі́кала
н. наклі́кала
Загадны лад
2-я ас. наклі́ч наклі́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час наклі́каўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

накліка́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. накліка́ю накліка́ем
2-я ас. накліка́еш накліка́еце
3-я ас. накліка́е накліка́юць
Прошлы час
м. накліка́ў накліка́лі
ж. накліка́ла
н. накліка́ла
Загадны лад
2-я ас. накліка́й накліка́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час накліка́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

накліка́ць несов.

1. наклика́ть, навлека́ть;

2. (созывать) называ́ть, приглаша́ть;

1, 2 см. наклі́каць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наклі́каць, ‑клі́чу, ‑клі́чаш, ‑клі́ча; зак., каго-што.

1. Наззываць, запрасіць у вялікай колькасці. Наклікаць гасцей на вяселле.

2. перан. Выклікаць якім‑н. учынкам, словам і пад. што‑н. непрыемнае, непажаданае; напрарочыць. Лёнька маўчаў. Ён разумеў толькі адно, што бацька сваім прызнаннем наклікаў нейкую страшэнную непрыемнасць на іх сям’ю. Васілевіч. [Маці] нават баіцца моцна радавацца — а што, калі гэтым наклічаш якую бяду, — і заўсёды сунімае [членаў сям’і]: «Ну, хопіць, насмяяліся ўжо, і досыць». Карпаў.

накліка́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да наклі́каць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наклі́каць

1. (бяду) herufbeschwören* vt;

2.:

наклі́каць гасце́й inladen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

накли́кивать несов. накліка́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дажартава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак. (разм.).

Многа жартуючы, наклікаць на сябе непрыемнасці.

Глядзі, хлопец, дажартуешся!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накли́кать сов. наклі́каць;

наклика́ть (на себя́) беду́ разг. накліка́ць (на сябе́) бяду́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напрасі́ць, -рашу́, -ро́сіш, -ро́сіць; зак., каго (разм.).

Наклікаць, запрасіць вялікую колькасць каго-н.

Н. гасцей.

|| незак. напро́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)