Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
накладна́ясущ.накладна́я
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
накладна́ясущ.накладна́я, -но́й ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
накладны́, -а́я, -о́е.
1. Які накладваецца, прымацоўваецца зверху чаго-н.; які пакрывае тонкім слоем што-н.
Накладныя кішэні.
Накладное серабро.
2.у знач.наз.накладна́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж. Дакумент, па якім здаецца або прымаецца груз, перадаецца тавар.
Прыняць прадукты па накладной.
○
Накладныя выдаткі — дадатковыя выдаткі на гаспадарча-арганізацыйныя патрэбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НАКЛАДНА́Я,
першасны бухгалтарскі дакумент, прызначаны для афармлення аперацый па водпуску і прыёму таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. Змяшчае назву арг-цыі, якая яе выпісала, нумар і дату, кім і каму адпушчаны тавар, яго найменне, колькасць, гатунак, цану, падставу для водпуску тавару, распіску матэрыяльна адказных асоб у яго водпуску і прыёме і інш. звесткі. Н. транспартная — асн. перавозачны дакумент, які рэгулюе адносіны паміж перавозчыкам, адпраўшчыкам, атрымальнікам грузу; афармляе і сведчыць дагавор на перавозку грузаў.