нака́ўт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нака́ўт нака́ўты
Р. нака́ўта нака́ўтаў
Д. нака́ўту нака́ўтам
В. нака́ўт нака́ўты
Т. нака́ўтам нака́ўтамі
М. нака́ўце нака́ўтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нака́ўт, -а, Ма́ўце, м.

Стан баксёра ў час бою, калі ён пасля моцнага ўдару на працягу 10 секунд не можа падняцца і працягваць бой.

Паслаць праціўніка ў н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нака́ўт м., спорт. нока́ут

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Накаўт (спарт.) 2/366

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

нака́ўт, ‑а, М ‑каўце, м.

Стан баксёра ў час бою, калі ён пасля вельмі моцнага ўдару на працягу 10 секунд не можа падняцца і лічыцца пераможаным.

[Англ. knock-out.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нака́ўт м. спарт. Knockout [nɔk´aʊt] m - і -s, -s (скар. K.o.), Knockutschlag m (скар. K.o.-Schlag)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нака́ўт

(англ. knock-out, ад knock = удараць + out = вон)

стан спартсмена ў боксе, калі ён, збіты ўдарам праціўніка, не можа падняцца на ногі на працягу 10 секунд і лічыцца пераможаным.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нака́ўт

(англ. knock-out, ад knock = удараць + out = вон)

стан баксёра, калі ён, збіты ўдарам праціўніка, не можа падняцца на ногі на працягу 10 секунд і лічыцца пераможаным (параўн. накдаўн).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

нока́ут спорт. нака́ўт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

KO [ˌkeɪˈəʊ] (скар. ад knockout) n. sport нака́ўт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)