Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
нака́т, -у, М -ка́це, м.
1.гл. накатаць.
2. Рад бярвён, жэрдак і пад., насланых наверх або пад нізам чаго-н.; насціл.
Бліндажу тры накаты.
3. Слой фарбы на прыладзе для атрымання адбітку на якой-н. паверхні (на сцяне, паперы і інш.), а таксама ўзор на сценах.
Прыгожы н.
|| прым.нака́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нака́тв разн. знач.нака́т, -ту м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нака́тм.
1. (род. нака́ту) (действие) нака́т;
2. (род. нака́та) (настил, колея и т.п.) нака́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нака́т, ‑а і ‑у, М ‑каце, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. накатаць (у 1 знач.).
2.‑а. Рад бярвёнаў, жэрдак і пад., насланых паверх або пад нізам чаго‑н.; насціл. Уздоўж дарогі жаўцелі траншэі, смалістымі канцамі сасновых накатаў бялелі зямлянкі.Ставер.Бліндаж салдацкі ў тры пакаты, І ўсё як трэба ў бліндажы...Калачынскі.
3.‑а. Слой фарбы на прыладзе для атрымання адбітку на якой‑н. паверхні (на сцяне, паперы і інш.). Тонкі накат фарбы на стэрэатыпе.// Узор на сценах. Праз адчыненыя дзверы ў пакоях відаць быў свежы накат на сценах.Асіпенка.
4.‑а. Утрамбаваны калёсамі шлях, каляіна. Цвёрды накат дарогі. □ Свежыя пакаты калёс, мноства конскіх слядоў вялі з лясной дарожкі на шлях.М. Ткачоў.
5.‑у. Спец. Рух па інерцыі.
6.‑у. Спец. Рух гарматы ўперад пасля аддачы назад пры стрэльбе.
7.‑у. У більярдзе — спосаб удару, калі шар, якім б’юць, коціцца за шарам, які б’е.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нака́тм
1. (насціл) Bóhlenbelag m -(e)s, -beläge, Brétterbelag m; буд Bléndboden m -s;
2. (слойфарбы) Áuftragen n -s, Áufwalzen n -s;
3.вайск (гарматыпрыстральбе) Vórlauf m -s, -läufe, Vórholen n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Нака́т ’дарога, вымашчаная бярвеннямі’ (Жд. 1), ’рад бярвенняў, якія накладваюцца на ўжо звязаны плыт’ (Нар. сл.), ’след ад колаў, воза’ (Бяльк.). Усё ад накаці́ць, наката́ць, гл. ката́ць у розных значэннях. Сюды ж нака́тнік ’тонкае бервяно’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нака́т След ад праехаўшай машыны ці каляіна ад калёс (Краснап.Бяльк., Слаўг.); дарога (Пух., Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
наката́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; нака́таны; зак., што і чаго.
1. Нанесці на паверхню чаго-н. малюнак, узор і пад. пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў.
Н. узор.
Н. набор.
2. Хутка або наспех напісаць (разм.).
Н. пісьмо.
|| незак.нака́тваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.); наз.нака́тванне, -я, н.
|| наз.нака́т, -у, М -ка́це, м. (да 1 знач.) інака́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аўтатра́са, ‑ы, ж.
Аўтамабільная траса, шлях, шаша. Пакрытая асфальтам аўтатраса.// Аўтамабільная пуцявіна, накат, дзе ходзяць толькі аўтамашыны. Лёдавая аўтатраса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)