накапі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. нако́піцца нако́пяцца
Прошлы час
м. накапі́ўся накапі́ліся
ж. накапі́лася
н. накапі́лася

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

накапі́цца сов., эк. накопи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накапі́цца, ‑копіцца; зак.

Паступова сабрацца, павялічыцца ў якой‑н. колькасці; назапасіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накапі́цца разм. sich nsammeln, sich ufhäufen; sich ufspeichern (на складзе)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

накапля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да накапіцца.

2. Зал. да накапляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нако́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да накапіцца.

2. Зал. да накопліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накопи́ться назбіра́цца, сабра́цца; набра́цца; эк. накапі́цца; см. нака́пливаться 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набале́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; зак.

1. Стаць вельмі балючым ад працяглага болю.

Рука набалела.

2. перан. Змучыцца ад доўгіх пакут.

Душа набалела.

3. Накапіцца, сабрацца (пра што-н. цяжкае, пакутлівае).

Усе гаварылі пра тое, што набалела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накапле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. накапляць — накапіць і накапляцца — накапіцца.

2. толькі мн. (накапле́нні, ‑яў). Тое, што накоплена; капітал, зберажэнні. Накапленні ў прамысловасці. □ Цэх даў больш 300 тысяч рублёў звышпланавых накапленняў. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спе́рціся, сапрацца; пр. спёрся, сперлася; зак.

Разм. Збіцца, стоўпіцца ў адным месцы. Сперціся ў адным пакоі. // перан. Сабрацца, накапіцца. Ніхто нікога не слухаў, а ўсе крычалі, крычалі, каб аслабаніць ад нечага грудзі, што вось сперлася, просіцца на волю. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)