назіра́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто назірае, ажыццяўляе кантроль за кім-, чым-н.

Уважлівы н.

Ваенны н.

|| ж. назіра́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. назіра́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назіра́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. назіра́льнік назіра́льнікі
Р. назіра́льніка назіра́льнікаў
Д. назіра́льніку назіра́льнікам
В. назіра́льніка назіра́льнікаў
Т. назіра́льнікам назіра́льнікамі
М. назіра́льніку назіра́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

назіра́льнік м. наблюда́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назіра́льнік, ‑а, м.

Той, хто назірае за кім‑, чым‑н. Тонкі назіральнік. □ Усё, што адбылося далей, Алесь ўспрымаў, як старонні назіральнік. Шыцік. // Той, хто па сваім абавязку, прафесіі, прызначэнню назірае за кім‑, чым‑н. І вось там [у лесе] нехта з хлопцаў насцярожна выхіліўся з гушчару і трапіў на вочы варожаму назіральніку. Брыль. [Старшыня сельсавета і Язэп Каліна] сядзелі ў бункеры, з якога нямецкія назіральнікі, мабыць, карэкціравалі агонь сваіх батарэй, — са столі яшчэ і цяпер тырчала стэрэатруба. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Назіральнік (у дыпламатыі) 7/377

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

назіра́льнік м. Bebachter m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

НАЗІРА́ЛЬНІК ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫ,

прадстаўнік дзяржавы або міжнар.

арг-цыі, які накіроўваецца для ўдзелу ў рабоце міжнар. канферэнцый, арг-цый і органаў. Парадак допуску і правы Н.д. вызначаюцца правіламі працэдуры. Звычайна Н.д. не мае права голасу, падпісання дакументаў і да т.п. Н.д. накіроўваецца ў выпадках, калі дзяржава (міжнар. арг-цыя) зацікаўлена ў рабоце міжнар. органа, канферэнцыі, але не з’яўляецца іх удзельнікам, або не хоча быць звязанай іх рашэннямі ці падзяляць за іх адказнасць. Ін-т пастаянных Н.д. склаўся пры ААН ад дзяржаў, якія не з’яўляюцца яе членамі, а таксама ад нац.-вызв. рухаў.

т. 11, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

назіра́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да назіральнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наблюда́тель нагляда́льнік, -ка м., назіра́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Bebachter m -s, -

1) назіра́льнік;

nbefangener ~ нейтра́льны назіра́льнік

2) лётчык-назіра́льнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)