называ́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. назвацца.

2. Мець якое-н. імя, прозвішча, якую-н. назву.

Вёска называецца Малінаўка.

3. Браць на сябе выкананне якіх-н. абавязкаў, якой-н. справы.

Згаджаліся многія, але ніхто першым не называўся.

4. у знач. пабочн. сл. Зрабіць не так, як хацелася б, як трэба.

Пры сустрэчы штосьці буркнуў, называецца, прывітаўся.

Што называецца, у знач. пабочн. сл. (разм.) — як кажуць, як прынята гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

называ́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. называ́юся называ́емся
2-я ас. называ́ешся называ́ецеся
3-я ас. называ́ецца называ́юцца
Прошлы час
м. называ́ўся называ́ліся
ж. называ́лася
н. называ́лася
Загадны лад
2-я ас. называ́йся называ́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час называ́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

называ́цца несов.

1. называ́ться; см. назва́цца;

2. страд. называ́ться; именова́ться; см. называ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

называ́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Мець якое‑н. імя, прозвішча, якую‑н. назву. [Казановіч:] — Калі я не памыляюся, Чорным называецца толькі адно возера. Шашкоў. Сто гадоў прайшло, і блізка наша мэта, Да якое з барацьбою мы ішлі, Хутка будуць называцца — знаю гэта — Камуністамі ўсе людзі на зямлі. Куляшоў.

2. Разм. Узяць на сябе выкананне якіх‑н. абавязкаў, якой‑н. справы. — Хто закладае банк? — спытаў сядзелец. Звычайна ніхто першым не называўся. Колас.

3. у знач. пабочн. Зрабіць не так, як трэба, як хацелася б, як неабходна. Прыгледзеўшыся, жанчына здзіўлена ўскрыкнула, потым заплакала і выйшла з кухні. — Называецца, прывіталася! — спагадліва ўсміхнуўся Тэафіл. Самуйлёнак.

4. Незак. да назвацца.

5. Зал. да называць.

•••

Што называецца (у знач. пабочн.) — як кажуць, як прынята гаварыць. За сорак год валацужання з сякерай .. [дзед] вывучыў пушчу, што называецца, назубок. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

называ́цца

1. hißen* vi; sich nnnen* (толькі пра чалавека);

2. зал. стан gennnt [bennnt] wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

назва́цца, -заву́ся, -заве́шся, -заве́цца; -завёмся, -завяце́ся, -заву́цца; -заві́ся; зак.

1. кім-чым. Прыняць, узяць сабе якую-н. назву, імя і пад.

Н. кантралёрам.

2. кім-чым. Сказаць, паведаміць сваё імя, прозвішча і пад.; адрэкамендавацца.

Урач увайшоў у пакой і назваўся.

3. Напрасіцца, навязацца да каго-н. з чым-н. (разм.).

Н. ў памочнікі.

|| незак. называ́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

именова́ться называ́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наимено́вываться возвр., страд. называ́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

озагла́вливаться страд. азагало́ўлівацца, называ́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зва́цца, заву́ся, заве́шся, заве́цца; завёмся, завяце́ся, заву́цца; заві́ся; незак.

Насіць імя, называцца.

Гэты курорт завецца Сочы.

Каб людзьмі з., трэба людзьмі быць (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)