надра́паны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. надра́паны надра́паная надра́панае надра́паныя
Р. надра́панага надра́панай
надра́панае
надра́панага надра́паных
Д. надра́панаму надра́панай надра́панаму надра́паным
В. надра́паны (неадуш.)
надра́панага (адуш.)
надра́паную надра́панае надра́паныя (неадуш.)
надра́паных (адуш.)
Т. надра́паным надра́панай
надра́панаю
надра́паным надра́панымі
М. надра́паным надра́панай надра́паным надра́паных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надра́паны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. надра́паны надра́паная надра́панае надра́паныя
Р. надра́панага надра́панай
надра́панае
надра́панага надра́паных
Д. надра́панаму надра́панай надра́панаму надра́паным
В. надра́паны (неадуш.)
надра́панага (адуш.)
надра́паную надра́панае надра́паныя (неадуш.)
надра́паных (адуш.)
Т. надра́паным надра́панай
надра́панаю
надра́паным надра́панымі
М. надра́паным надра́панай надра́паным надра́паных

Кароткая форма: надра́пана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надра́паны нацара́панный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надра́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надрапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацара́панный

1. надра́паны;

2. перен. накрэ́мзаны; надра́паны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРАФІ́ЦІ (італьян. graffito мн. лік ад graffito літар. надрапаны),

старажытныя надпісы, зробленыя вострымі прадметамі на сценках будынкаў і розных рэчах. Графіці часта знаходзяць пры раскопках стараж. і сярэдневяковых гарадоў і паселішчаў у многіх краінах свету. Гэтыя гіст., прысвячальныя, магічныя і інш. надпісы маюць вял. значэнне для вывучэння рэлігіі, побыту, мовы, пісьменнасці стараж. і сярэдневяковых грамадстваў. На тэр. Беларусі найб. стараж. графіці 11 ст. знойдзены ў Сафійскім саборы ў Полацку. На вял. плоскім камені ў падмурку выдрапаны імёны людзей, якія яго будавалі: «Давидъ, Тоума, Микоула», «Петър, Воришько» і слова «Къпьсь». Графіці 12 ст. выяўлены на прасліцах, амфарах у Мінску, Навагрудку, Пінску, Віцебску, Друцку. Яны даюць звесткі аб імёнах, бытавой лексіцы. Графіці 13 ст. знойдзены ў Спаскай царкве ў Полацку, Благавешчанскай царкве ў Віцебску. Выяўлена некалькі графіці 15 ст., якія маюць дакладнае датаванне іх напісання, напр. графіці пра смерць Казіміра IV Ягелончыка, вял. князя ВКЛ і караля Польшчы, і ўступленне на трон яго сына Аляксандра. Косці з надпісамі і малюнкамі выяўлены на гарадзішчы Маскавічы (Браслаўскі р-н). Выкананнем да графіці блізкія берасцяныя граматы.

Г.​В.​Штыхаў.

Графіці на прасліцах 12—13 ст. з гарадзішча Маскавічы Браслаўскага раёна.

т. 5, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАСКА́ЛЬНАЕ МАСТА́ЦТВА, наскальныя малюнкі, пятрогліфы, пісаніцы,

старажытныя малюнкі на сценах пячор, скалах і асобных камянях у выглядзе контурных выяў (надрапаны або абведзены каляровымі лініямі), барэльефаў і паліхромнай размалёўкі. Вядомы ва ўсіх частках свету ад палеаліту да сярэднявечча. Наскальныя малюнкі эпохі палеаліту выяўлены на Пд Францыі, Пн Іспаніі (гл. Альтаміра), на Каўказе, Урале і каля р. Лена ў Расіі. Для іх характэрны выявы жывёл і паляўнічых сцэн. У неаліце і бронзавым веку тэматыка наскальных малюнкаў — дзейнасць чалавечых калектываў. Найб. вядомыя тагачасныя творы Н.м. выяўлены ў Скандынавіі, Карэліі, Усх. Сібіры, Сярэдняй Азіі і Закаўказзі. У раннім жал. веку наскальныя малюнкі пашыраны ўсюды. На Беларусі наскальныя малюнкі трапляюцца на асобных камянях у выглядзе гравіраваных салярных знакаў, слядоў жывёл і людзей, незразумелых сімвалаў. Паводле характару яны блізкія да надмагільных камянёў, каменных крыжоў, камянёў з надпісамі. Яны адлюстроўваюць у мастацкай форме гаспадарчае і духоўнае жыццё насельніцтва мінулых эпох і маюць вял. значэнне як гіст. крыніцы.

Літ.:

Гущин А.С. Происхождение искусства. Л.;

М., 1937;

Формозов А.А. Очерки по первобытному искусству М., 1969.

М.​М.​Чарняўскі.

Да арт. Наскальнае мастацтва: 1 — жывапіс цясніны Вальторга, Іспанія (мезаліт); 2 — петрогліфы з урочышча Кабустан, Азербайджан (ранні мезаліт).

т. 11, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)