надкало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -ко́латы; зак., што.

1. Раскалоць не поўнасцю.

Н. талерку.

2. Расшчапіць крыху зверху.

Н. палена.

|| незак. надко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надкало́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надкалю́ надко́лем
2-я ас. надко́леш надко́леце
3-я ас. надко́ле надко́люць
Прошлы час
м. надкало́ў надкало́лі
ж. надкало́ла
н. надкало́ла
Загадны лад
2-я ас. надкалі́ надкалі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час надкало́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надкало́ць сов. надколо́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надкало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., што.

1. Раскалоць не поўнасцю. Надкалоць талерку.

2. Накалоць зверху што‑н., пракалоць верхні слой чаго‑н. Надкалоць шылам падэшву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надколо́ть сов. надкало́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надко́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надкалоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надко́латы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надкалоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надко́лвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да надкалоцца.

2. Зал. да надколваць — надкалоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надбі́ць, ‑даб’ю, ‑даб’еш, ‑даб’е; ‑даб’ём, ‑даб’яце; зак., што.

Разм. Надкалоць, нарабіць трэшчын, не да канца разбіць. Надбіць талерку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы; зак.

1. чаго. Раскалоць пэўную колькасць чаго-н.

Н. дроў.

2. каго. Колючы, забіць у нейкай колькасці.

Н. свіней.

3. што. Пашкодзіць, параніць чым-н. вострым.

Н. нагу.

4. што. Пракалоць паверхню чаго-н. у многіх месцах.

Н. слівы для варэння.

5. каго-што на што. Насадзіць, нанізаць на што-н. вострае.

Н. матыля на шпільку.

6. што. Раскалоць, расшчапіць што-н. не да канца; надкалоць.

Н. палена.

|| незак. нако́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. нако́лванне, -я, н. (да 3—6 знач.) і нако́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (да 4—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)