надво́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. надво́чны надво́чная надво́чнае надво́чныя
Р. надво́чнага надво́чнай
надво́чнае
надво́чнага надво́чных
Д. надво́чнаму надво́чнай надво́чнаму надво́чным
В. надво́чны (неадуш.)
надво́чнага (адуш.)
надво́чную надво́чнае надво́чныя (неадуш.)
надво́чных (адуш.)
Т. надво́чным надво́чнай
надво́чнаю
надво́чным надво́чнымі
М. надво́чным надво́чнай надво́чным надво́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надво́чны надгла́зный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надво́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над вокам, над вачамі. Надвочны шрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надгла́зный надво́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БРО́КЕН-ХІ́ЛСКІ ЧАЛАВЕ́К, радэзійскі чалавек,

адна з формаў выкапнёвага чалавека, характарыстыкі якога блізкія да неандэртальцаў. Знойдзены ў 1921 у пячоры Брокен-Хіл у Замбіі. Выяўлены вял. чэрап, адметны прымітыўнымі асаблівасцямі (магутны надвочны валік, ссунуты назад лоб, масіўная частка твару). Аб’ём мозга невялікі (1280 см³). Адносіцца да палеаантрапаў, хоць некаторыя адзнакі набліжаюць яго да пітэкантрапаў. Жыў прыкладна 30 000 г. назад, верагодна, адначасова з раннімі прадстаўнікамі людзей сучаснага фіз. тыпу. Большасць вучоных лічыць яго бакавой формай у эвалюцыі чалавека.

т. 3, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІТЭКА́НТРАП ( ад грэч. pithēkos малпа + anthrōpos чалавек),

старажытны чалавек, які жыў каля 1 млн. г. назад. Рэшткі П. (чарапная накрыўка, сцегнавая косць, фрагмент ніжняй сківіцы і 5 зубоў) знойдзены ў 1891—93 галандскім урачом Э.​Дзюбуа на в-ве Ява. П. меў пакаты лоб, нізкае скляпенне чэрапа (ёмістасць чэрапа 900 см³.), на лобнай косці выступаў надвочны валік. П. разам с сінантрапам, гейдэльбергскім чалавекам, атлантрапам належыць да найстараж. людзей — архантрапаў, якія з’яўляюцца адной са стадый у філагенетычным развіцці чалавека (гл. таксама Антрапагенез). Л.​І.​Цягака.

Пітэкантрап.

т. 12, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)