надазаля́ць

‘дакучаць каму-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надазаля́ю надазаля́ем
2-я ас. надазаля́еш надазаля́еце
3-я ас. надазаля́е надазаля́юць
Прошлы час
м. надазаля́ў надазаля́лі
ж. надазаля́ла
н. надазаля́ла
Загадны лад
2-я ас. надазаля́й надазаля́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час надазаля́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Надазаля́ць ’надакучаць’ (бяроз., КЭС), укр. надозоля́ти ’даймаць, дапякаць’, рус. надозоля́ть ’рабіць на зло, дапякаць’, надзолять ’тс’: сердце надзоля́ть (= сердце надрывать) (СРНГ). Гл. назаля́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надалізоный ’надакучлівы, назойлівы’ (браг., З нар. сл.), надалызоны, надалызлівы ’дакучны’ (лоеў., Ян.), параўн. рус. надалы́зня, надолы́зня ’пра надаедлівага, неадчэпнага чалавека’, надалы́зить, надолы́зить ’абрыднуць, надаесці’, надалы́зть ’тс’. Няясна, магчыма, з метатэзай складоў ад надазаля́ць ’надакучаць’ або ад талы́заць ’тузаць, тармасіць, біць’ з азванчэннем т у інтэрвакальным становішчы; у карысць апошняга сведчаць таксама фанетычныя прыкметы (формы з ‑da‑, паралельныя да форм з ‑до‑, якія фіксуюцца ў паўночнарускіх гаворках) і зыходная семантыка, характэрная для рада дзеясловаў са значэннем ’надаядаць, надакучаць’, параўн. пададзець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакучаць, надакучаць, надакучваць, назаляць, надазаляць, надазаляцца; прыядацца, даймаць, дапякаць (разм.); надаядаць (абл.) □ давацца ў знакі, мазоліць вочы, рэзаць вочы, лезці ў вочы, лезці сляпіцай, набіваць аскому, набіваць аскоміну, не даваць спакою, не даваць жыцця, не даваць быту, не даваць праходу, дурыць галаву

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)