нагля́дчыца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. нагля́дчыца нагля́дчыцы
Р. нагля́дчыцы нагля́дчыц
Д. нагля́дчыцы нагля́дчыцам
В. нагля́дчыцу нагля́дчыц
Т. нагля́дчыцай
нагля́дчыцаю
нагля́дчыцамі
М. нагля́дчыцы нагля́дчыцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нагля́дчыца ж. надзира́тельница, надсмо́трщица; смотри́тельница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагля́дчыца, ‑ы, ж.

Жан. да наглядчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагля́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які за кім-, чым-н. наглядае.

|| ж. нагля́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. нагля́дчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзира́тельница нагля́дчыца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надсмо́трщица нагля́дчыца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wardress [ˈwɔ:drəs] n. турэ́мная нагля́дчыца; турэ́мшчыца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

caretaker [ˈkeəteɪkə] n. нагля́дчык; нагля́дчыца; выко́нваючы абавя́зкі (часова)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

смотри́тельница ж. дазо́рац, -рца м.; (надзирательница) нагля́дчыца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МІ́НСКАЯ ЖАНО́ЧАЯ ГІМНА́ЗІЯ.

Дзейнічала ў 1899—1918. Адкрыта як 8-класная (8-ы клас педагагічны). Утрымлівалася за кошт сродкаў гар. думы і платы за навучанне. Выкладаліся: рус., ням., франц. і лац. мовы, педагогіка, матэматыка, фізіка, гісторыя, прыродазнаўства, геаграфія, чыстапісанне, маляванне, рукадзелле, музыка, танцы, гімнастыка. Выкладчыцкі корпус: начальнік, гал. наглядчыца і 15 класных, 3 законанастаўнікі, 20 выкладчыкаў. У гімназіі працавалі выхаванцы ун-таў Пецярбурга, Юр’ева, Магілёўскай духоўнай семінарыі, Пецярбургскай духоўнай акадэміі і жаночай гімназіі, Царскасельскага жаночага вучылішча, Херсонскіх пед. і Віленскіх Марыінскіх вышэйшых жаночых курсаў, Пензенскага маст. вучылішча. Сярод навучэнцаў С.М.Станюта.

А.​Ф.​Самусік.

т. 10, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)