нагба́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нагба́ю нагба́ем
2-я ас. нагба́еш нагба́еце
3-я ас. нагба́е нагба́юць
Прошлы час
м. нагба́ў нагба́лі
ж. нагба́ла
н. нагба́ла
Загадны лад
2-я ас. нагба́й нагба́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час нагба́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Нагбом ’нагнуўшы вядро, збанок’ (піць) (Нас., ТСБМ, брасл., глуск., бялын., ДАБМ, камент. 145; полац., Нар. лекс.), нагбом і на́гбам ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да нагба́ць ’нагнуць’ якое Насовіч лічыць вытворным ад гбаць (гл.); часцей ужываецца ў форме з перастаноўкай — набгом (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)