навя́званне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. навя́званне
Р. навя́звання
Д. навя́званню
В. навя́званне
Т. навя́званнем
М. навя́званні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

навя́званне ср. навя́зывание; см. навя́зваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навя́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. навязваць — навязаць (у 2–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навя́зывание

1. навя́званне, -ння ср.;

2. навя́званне, -ння ср.; наро́бліванне, -ння ср.;

3. навя́званне, -ння ср.; см. навя́зывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асіміля́тарства, ‑а, н.

Прымусовае навязванне прыгнечаным нацыянальнасцям мовы і культуры пануючай нацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАНАПСО́НІЯ (ад мана... + грэч. opsōnia закупка прадуктаў),

сітуацыя на рынку, калі аднаму пакупніку процістаіць вял. колькасць прадаўцоў. Ва ўмовах збалансаванага, насычанага таварамі рынку М. можа прыводзіць да негатыўных вынікаў: штучнае заніжэнне цэн буйнейшым спажыўцом на сыравіну, матэрыялы, паўфабрыкаты, якія ён купляе, навязванне контрагенту неспрыяльных умоў дагавораў і інш. Такія дзеянні прадпрыемстваў-манапсаністаў праследуюцца антыманапольным заканадаўствам. Найб. тыповае праяўленне М. — дзяржаўная М., калі адзіным пакупніком якой-н. прадукцыі (напр., узбраення) з’яўляецца дзяржава. Дзярж. М. часта выкарыстоўваецца як сродак падтрымкі некаторых галін (напр., сельскай гаспадаркі), прадукцыю якіх дзяржава купляе па цвёрдых цэнах. Гл. таксама Манаполія, Алігаполія, Алігапсонія.

т. 10, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

раманіза́цыя

(ад лац. romanus = рымскі)

навязванне лацінскай мовы і рымскай культуры народам, якія падпалі пад уладу Стараж. Рыма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)