навы́лет
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| навы́лет |
- |
- |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
навы́лет нареч. навылёт, навы́лет; (насквозь) наскро́зь.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
навылёт і навы́лет, прысл.
Наскрозь, праз усю таўшчыню чаго-н.
◊
Бачыць навылёт (навылет) — вельмі добра ведаць, разумець каго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
навы́лет и навылёт нареч. наскво́зь; (прострелить — ещё) навы́лет;
свіце́цца н. — свети́ться наскво́зь;
снара́д прабі́ў сцяну́ н. — снаря́д проби́л сте́ну наскво́зь (навы́лет);
◊ ба́чыць н. — ви́деть наскво́зь
навылёт нареч., см. навы́лет
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
навылёт і навы́лет, прысл.
1. Праз усю таўшчыню чаго‑н. За змену целагрэйкі прамакалі навылёт і пачыналі пахнуць нейкаю балотнаю тхлінай. Грахоўскі. На кажуху, блізка адна ад адной, былі дзве невялікія дзіркі — асколак прайшоў навылёт. Шахавец. Юначае сэрца навылет Прастрэліў фашысцкі свінец. Прануза.
2. Без перапынку на працягу якога‑н. часу. І выдумшчык самых прываблівых нот, Спяваў салавейка ўсю ноч навылёт. Агняцвет. Навылет ночы я сядзеў за працай. Клімковіч.
•••
Бачыць навылёт (навылет) гл. бачыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наскво́зь нареч. наскро́зь; (навылет) навы́лет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наскрозь, навылет, навылёт
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
бо́рзды, ‑ая, ‑ае.
Хуткі, жвавы. На парозе паказаўся Мікіта, пачырванеўшы ад холаду і борздай хады. Колас. Рыпнулі дзверы, і борздыя, таропкія крокі сталі набліжацца. Пестрак. // Рухавы, жывы. [Чалавек] зірнуў на нас борздымі чорнымі вочкамі, якія, здаецца, здольны пранізаць навылет. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наскро́зь нареч., прям., перен. наскво́зь;
ку́ля прабі́ла сцяну́ н. — пу́ля проби́ла сте́ну наскво́зь;
◊ ба́чыць н. (навы́лет) — (каго) ви́деть наскво́зь (кого)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пракало́ць, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак.
1. што. Праткнуць наскрозь, навылет чым‑н. вострым, колючым. Мех быў праколаты ля завязкі як нажом: пракалолі, мусіць, немцы, калі выскачылі былі з сосніку. Пташнікаў. Вастраверхія елкі імкнуліся ўгару, нібы хацелі пракалоць блакітнае неба. Чарнышэвіч. // Колючы, пранікнуць куды‑н. або даць выйсце чаму‑н. Пракалоць пухір. // Утварыць (адтуліну) пры дапамозе чаго‑н. вострага, колючага. Хітры Зорах .. непрыкметна пракалоў сцізорыкам дзірку ў мяшку. Бядуля.
2. каго. Раніць каго‑н. колючай зброяй. Пракалоць штыком. □ Як толькі машыніст узяўся за рэгулятар і павярнуў, яго навылёт пракалоў клінок дзянікінца. Барашка. // што. Параніць, зрабіўшы пракол. [Палотны] рассцілалі на росным лузе ці на атаве, і па доўгай палатнянай дарожцы можна было бегчы ва ўвесь дух, не баючыся пракалоць аб іржэўнік ногі. Навуменка.
3. перан.; каго-што. Пранікнуць, прайсці наскрозь; пранізаць. На твары калючая ўсмешка, так і праколе, здаецца, навылет і Зэнку і гаспадара. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)