навуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Атрымліваць адукацыю, набываць пэўныя веды ў якой-н. галіне.

Н. ў школе.

Н. на маляра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навуча́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. навуча́юся навуча́емся
2-я ас. навуча́ешся навуча́ецеся
3-я ас. навуча́ецца навуча́юцца
Прошлы час
м. навуча́ўся навуча́ліся
ж. навуча́лася
н. навуча́лася
Загадны лад
2-я ас. навуча́йся навуча́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час навуча́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

навуча́цца несов.

1. учи́ться, обуча́ться; см. навучы́цца;

2. страд. обуча́ться; подуча́ться; вразумля́ться; см. навуча́ць 1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да навучыцца.

2. Вучыцца, атрымліваць адукацыю. [Смачны:] — Сын мае жаданне навучацца толькі ў вашай установе і болей нідзе... Галавач.

3. Зал. да навучаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навуча́цца lérnen vi, studí¦eren vi; éine Léhre [Áusbildung] máchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

науча́ться навуча́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поуча́ться возвр., страд. павуча́цца, вучы́цца, навуча́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навучы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. навучу́ся наву́чымся
2-я ас. наву́чышся наву́чыцеся
3-я ас. наву́чыцца наву́чацца
Прошлы час
м. навучы́ўся навучы́ліся
ж. навучы́лася
н. навучы́лася
Загадны лад
2-я ас. навучы́ся навучы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час навучы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

поду́чиваться

1. (немного обучаться) разг. падву́чвацца, навуча́цца; см. подучи́ться;

2. страд. падву́чвацца, навуча́цца; падгаво́рвацца; см. поду́чивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АБАВЯ́ЗАК ВО́ІНСКІ,

абавязак грамадзян абараняць сваю Айчыну, навучацца ваен. справе і несці ваен. службу ў складзе ўзбр. сіл і інш. вайск. фарміраванняў. Замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, рэгулюецца Законам «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992. Мае адносіны да грамадзян, органаў дзярж. улады і кіравання, прадпрыемстваў, устаноў і арг-цый незалежна ад форм уласнасці і ўмоў гаспадарання. Абавязак воінскі не пашыраецца на замежных грамадзян, якія жывуць на тэр. Беларусі, і асоб без грамадзянства. Гл. таксама Воінская павіннасць.

т. 1, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)