навасе́лле, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Перасяленне, пасяленне на новае месца, у новае жыллё.

Радасць наваселля.

2. Свята з выпадку пасялення на новым месцы; уваходзіны.

Справіць н.

|| прым. навасе́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Навасе́лле

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Навасе́лле
Р. Навасе́лля
Д. Навасе́ллю
В. Навасе́лле
Т. Навасе́ллем
М. Навасе́ллі

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

навасе́лле

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. навасе́лле навасе́ллі
Р. навасе́лля навасе́лляў
Д. навасе́ллю навасе́ллям
В. навасе́лле навасе́ллі
Т. навасе́ллем навасе́ллямі
М. навасе́ллі навасе́ллях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

навасе́лле ср., в разн. знач. новосе́лье;

ула́дзіцца на навасе́ллі — устро́иться на новосе́лье;

спра́віць н. — спра́вить новосе́лье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навасе́лле, ‑я, н.

1. Перасяленне, пасяленне ў новы дом, новую кватэру; уваходзіны. Жанчына яшчэ ўсё, мусіць, перажывала радасць наваселля і дзялілася гэтаю радасцю з.. [Паўлам Іванавічам]. Арабей. Справіла наваселле ўдава.. актывіста Хартановіча: саманны домік, па тыпавому праекту, пабудаваў ёй калгас. Брыль.

2. Свята з выпадку пасялення на новым месцы. На кожным паверсе, у кожнай кватэры спраўлялі наваселле — звінелі чаркі. Мележ. Да позняй ночы весяліліся беражкоўцы, святкуючы наваселле сваіх аднавяскоўцаў. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наваселле,

вёска ў Мінскім р-не.

т. 11, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Наваселле,

вёска ў Валожынскім р-не.

т. 11, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Наваселле (в., Ушацкі р-н) 6/31

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Наваселле (в., Мінскі р-н) 7/248 (к.), 355

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Наваселле (в., Шаркоўшчынскі р-н) 7/355—356; 11/298 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)