1.(1і2ас.неўжыв.). Пранікнуць куды‑н., запоўніць сабою што‑н. (пра пясок, пыл і пад.). Снег заляпіў твар жанчыны, набіўся пад хустку.Асіпенка.Сарочка.. [Віктара] была падрана на шматкі, у валасы набілася леташняе сухое лісце.Кулакоўскі./убезас.ужыв.У той дзень зранку хадзіў.. [Павал] па раллі і поўныя лапці набілася яму пяску.Чорны.//Разм. Сабрацца ў вялікай колькасці дзе‑н., унутры чаго‑н. Звычайна.. [гурткоўцы] заходзілі ў прасторныя хаты, каб туды магло набіцца пабольш суседзяў.Рамановіч./убезас.ужыв.Разам з мужчынамі ў хату набілася поўна жанок.Чарнышэвіч.
2.Разм. Напрасіцца, навязацца. Набіцца ў сааўтары. □ Алімпа сама набілася камандзіру схадзіць і разведаць, што дзеецца вакол.Сабаленка.Бойкі і спрытны прыгажун, Лясота сам і вельмі хутка набіўся да Руневіча з дружбай.Брыль.
•••
Бітком набіцца — найсці ў вялікай колькасці, шчыльна запоўніць сабою што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набі́ццагл набівацца
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)