ху́ткасць, ‑і, ж.

1. Ступень скорасці руху каго‑, чаго‑н. або распаўсюджання чаго‑н. Хуткасць палёту. Хуткасць святла. Хуткасць гуку. □ Ехалі з хуткасцю шэсцьдзесят кіламетраў у гадзіну. Гурскі. Поезд раптам здрыгануўся, зноў заляскаў буферамі, .. а потым марудна пачаў набіраць хуткасць. Кулакоўскі.

2. Ступень скорасці, з якой адбываецца якое‑н. дзеянне, працэс. Хуткасць рэзання. Хуткасць стральбы. □ Асаблівы непакой выклікаў той факт, што хуткасць асядання такой вялікай плошчы паверхні зямлі ўсё больш і больш паскараецца. Матрунёнак.

3. Ступень скорасці дастаўкі грузаў. Адправіць груз малой хуткасцю.

4. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын, якая залежыць ад парадку ўзаемадзеяння дэталей каробкі скорасцей. Уключыць хуткасць. □ [Ячны:] — Эй ты, Ластаўка! Трэцюю хуткасць уключым. Пайшла!.. Брыль. Так, ці даўно.. [Чыкуноў] як аб вялікім дасягненні пісаў вось аб гэтай канструкцыі механізма пераключэння хуткасці станка? Васілёнак.

5. У механіцы — адносіны пройдзенага целам шляху да адпаведнага прамежку часу. Раўнамерная хуткасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́ткасць ж. Geschwíndigkeit f -, -en, Schnélligkeit f -, -en; Témpo n -s, -s і -pi (муз.); аўта (перадача) Gang m -(e)s, Gänge;

ху́ткасць язды́ Fáhrgeschwindigkeit f;

набіра́ць ху́ткасць die Geschwíndigkeit stéigern;

зба́віць ху́ткасць die Geschwíndigkeit vermíndern;

е́хаць на пе́ршай ху́ткасці аўта im érsten Gang fáhren*;

пераключэ́нне ху́ткасцяў аўта Gángschaltung f -;

адпра́віць вялі́кай ху́ткасцю чыг. als Éilgut [in Éilfracht] sénden*;

груз мало́й ху́ткасці чыг. Fráchtgut n -(e)s, güter;

◊

з ху́ткасцю мала́нкі blítzschnell

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

набра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бяры́; -бра́ны; зак.

1. што і чаго. Паступова беручы, узяць нейкую колькасць чаго-н.; назбіраць.

Н. кніг у бібліятэцы.

Н. кош грыбоў.

2. Зачарпнуць, напоўніць чым-н.

Н. вады ў вёдры.

3. каго-што. Наняць, прыняць.

Н. рабочых.

Н. вучняў.

4. што. Скласці з друкарскіх літар тэкст або надрукаваць яго пры дапамозе камп’ютара.

5. што. Саставіць з некалькіх лічбаў, знакаў.

Н. нумар тэлефона.

6. што і чаго. Дасягнуць якой-н. ступені ў сваім развіцці, руху і г.д.

Самалёт набраў вышыню.

Н. хуткасць.

7. што і чаго. Атрымаць у выніку спаборніцтва, экзаменаў і пад.

Н. дзесяць балаў.

8. чаго. Купіць, набыць.

Н. тканіны на сукенку.

◊

Набраць сабе ў галаву (разм.) — умацавацца ў якой-н. думцы, многа думаць пра што-н.

|| незак. набіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. набіра́нне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).

|| наз. набо́р, -у, м. (да 1—6 знач.).

Здаць кнігу ў н.

Н. у ліцэй.

Н. вышыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набира́ть несов.

1. в разн. знач. набіра́ць;

набира́ть воды́ набіра́ць вады́;

набира́ть но́мер набіра́ць ну́мар;

набира́ть кни́гу набіра́ць кні́гу;

набира́ть ско́рость набіра́ць ху́ткасць;

2. (собирать) збіра́ць; см. набра́ть​ 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

velocity [vəˈlɒsəti] n. phys. ху́ткасць;

the velo city of light ху́ткасць святла́;

gain/lose velocity набіра́ць/зніжа́ць ху́ткасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

закругле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. закругляць — закругліць і стан паводле знач. дзеясл. закругляцца — закругліцца.

2. Закругленая частка чаго‑н.; выгіб. Мінуўшы закругленне, поезд выйшаў на гэткую мясціну і пачаў імкліва набіраць хуткасць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

speed​2 [spi:d] v.

1. (sped) ху́тка бе́гчы, імча́цца; ляце́ць;

The car sped along the street. Машына праімчалася па вуліцы;

The news sped swiftly over the country. Навіна хутка абляцела ўсю краіну.

2. (sped) набіра́ць, павялі́чваць ху́ткасць;

speed one’s step паскара́ць крок;

speed the work працава́ць хутчэ́й

3. (speeded) перавыша́ць ху́ткасць;

He was fined for speeding. Яго аштрафавалі за перавышэнне хуткасці.

4. fml (speeded) спяша́цца; падганя́ць, прыспе́шваць;

The drugs will speed his recovery. Гэтыя лекі паскораць яго выздараўленне.

speed up [ˌspi:dˈʌp] phr. v. павялі́чваць ху́ткасць, паскара́ць;

The train soon speeded up. Цягнік імкліва набраў хуткасць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gather [ˈgæðə] v.

1. (in, up) збіра́ць; збіра́цца;

gather flowers/crops/information/facts збіра́ць кве́ткі/ураджа́й/інфарма́цыю/фа́кты;

A crowd gathered. Сабраўся натоўп.

2. (from) рабі́ць высно́ву;

I gather he is ill. Відаць, ён хворы.

3. павялі́чваць;

gather speed набіра́ць, павялі́чваць ху́ткасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

тэмп, ‑у, м.

1. Ступень хуткасці выканання музычнага твора. Тэмп арыі. Тэмп уверцюры. / Пра спектакль, чытанне, мову і пад. Тэмп спектакля. Тэмп песні. □ Гукі полькі запоўнілі хату. Гетманскі лёгка кружыўся, набіраючы тэмп. Алешка. // У спорце — ступень хуткасці мерных або паўторных рухаў, дзеянняў. Тэмп бегу. Тэмп стральбы. □ На трэніроўцы маё сэрца хутка набірала адпаведны тэмп, і я адчуваў сябе зусім свабодна якраз у той час, калі спрытныя гарадскія юнакі ўжо выдыхаліся і выглядалі, як мокрыя кураняты. Карпюк.

2. Хуткасць ажыццяўлення, выканання або інтэнсіўнасці развіцця чаго‑н. Тэмпы росту цяжкай прамысловасці. □ Сельская гаспадарка дасягнула высокіх тэмпаў росту. «Работніца і сялянка». Шаманскі ўсёй сваёй душой адчуў, што цяпер, у дні агульнага працоўнага ўздыму калгаснікаў, самы час набіраць тэмпы. Дуброўскі.

•••

У тэмпе — хутка, энергічна (рабіць што‑н.).

[Іт. tempo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pace​1 [peɪs] n.

1. тэмп, ху́ткасць;

at a steady/gentle/leisurely pace цвёрдаю/лёгкаю/паво́льнаю хадо́ю;

gather pace набіра́ць ху́ткасць;

put on pace ісці́ хутчэ́й;

pace of life тэмп жыцця́

2. крок;

take one pace forward зрабі́ць (адзі́н) крок напе́рад;

He quickened his pace. Ён пакрочыў шпарчэй.

♦

go through one’s paces/show one’s paces пака́зваць свае́ здо́льнасці;

keep pace with smb./smth. не адстава́ць ад каго́-н./чаго́-н.;

off the pace адстава́ць;

put smb./smth. through their/its paces выяўля́ць чые́-н. здо́льнасці; правяра́ць каго́-н./што-н. у спра́ве;

set the pace

1) быць пры́кладам

2) задава́ць тэмп;

at a snail’s pace чарапа́шым кро́кам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)