набы́так

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. набы́так набы́ткі
Р. набы́тку набы́ткаў
Д. набы́тку набы́ткам
В. набы́так набы́ткі
Т. набы́ткам набы́ткамі
М. набы́тку набы́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

набы́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Маёмасць, уласнасць.

Агульны н.

Н. гаспадара.

2. Тое, што набыта, прыдбана; скарб.

Небагаты н.

3. Тое, што набыта ў выніку вучобы, жыццёвай і працоўнай практыкі.

Мастацкія набыткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набы́так, -тку м.

1. (то, что приобретено) приобрете́ние ср.;

2. (имущество) достоя́ние ср.; пожи́тки ед. нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набы́так, ‑тку, м.

1. Маёмасць, уласнасць. Народны набытак. □ Стаяў Апенька заўсёды збоку, калі ішлі глядзець калгасны набытак — ішоў ззаду. Навуменка.

2. Тое, што набыта, прыдбана; скарб. Дзядзька Мікалай прыпісаў у заяве яшчэ, што здае калгасу разам з усім сваім набыткам і ваўначоску. Васілевіч. Матацыкл быў новым важным набыткам у Лясовіча. Хадкевіч. Раіса, доўга не думаючы, узяла выпатрабавала сваю старэйшую, яшчэ не замужнюю сястру Ларысу. І тая неўзабаве прыехала з усім сваім небагатым набыткам. Лобан.

3. Тое, што набыта ў выніку вучобы, жыццёвай і працоўнай практыкі. Дакляраваў .. [Ціт Апанасавіч] дапамагаць новай настаўніцы, перадаваць набыткі сваёй практыкі. Дубоўка. Выкарыстанне мастацкіх набыткаў вуснай народнай творчасці намнога ўскладняецца ў эпоху станаўлення і развіцця літаратуры крытычнага рэалізму. Чыгрын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набы́так м.

1. Erwrbung f -, -en; nschaffung f -, -en;

2. (маёмасць) Hbe f -, Hab und Gut n -(e)s, Hbseligkeiten pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заваёва, -ы, ж.

1. гл. заваяваць.

2. мн. -ы, -ёў. Тое, што заваявана; дасягненне, набытак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марнатра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; незак., што.

Тое, што і марнаваць (у 1 знач.).

М. набытак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́цькаўшчына, -ы, ж.

1. Краіна, дзе чалавек нарадзіўся, грамадзянінам якой ён з’яўляецца.

Любоў да Бацькаўшчыны.

2. Месца, родны куток, дзе нарадзіўся і вырас хто-н.

Малая б.

3. Набытак бацькі, спадчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

acquisition [ˌækwɪˈzɪʃn] n. набыццё; набы́так;

language acquisition засвае́нне мо́вы;

the acquisition of shares набыццё а́кцый

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mienie

н. маёмасць; набытак;

mienie narodowe — народны набытак;

mienie społeczne — грамадская маёмасць, грамадскі набытак;

mienie państwowe — дзяржаўная маёмасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)