набліжа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. набліжа́ю набліжа́ем
2-я ас. набліжа́еш набліжа́еце
3-я ас. набліжа́е набліжа́юць
Прошлы час
м. набліжа́ў набліжа́лі
ж. набліжа́ла
н. набліжа́ла
Загадны лад
2-я ас. набліжа́й набліжа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час набліжа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

набліжа́ць несов., в разн. знач. приближа́ть; см. наблі́зіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набліжа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да наблізіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набліжа́ць гл. наблізіць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

наблі́зіць, -бліжу, -блізіш, -блізіць; -бліжаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць больш блізкім у прасторавых адносінах.

2. перан., што. Зрабіць такім, які адпавядае інтарэсам, патрабаванням каго-, чаго-н.

Н. ідэі да рэчаіснасці.

3. што. Зрабіць больш блізкім па часе.

Н. перамогу над ворагам.

4. каго. Спрыяць больш блізкім адносінам з кім-, чым-н.

5. каго-што. Зрабіць падобным, блізкім да каго-, чаго-н.

Н. пераклад да арыгінала.

|| незак. набліжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. набліжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приближа́ть несов., в разн. знач. прыбліжа́ць, набліжа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набліжэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. набліжаць — наблізіць і набліжацца — наблізіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набліжа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да наблізіцца.

2. Зал. да набліжаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блі́зіць

набліжаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. блі́жу блі́зім
2-я ас. блі́зіш блі́зіце
3-я ас. блі́зіць блі́зяць
Прошлы час
м. блі́зіў блі́зілі
ж. блі́зіла
н. блі́зіла
Загадны лад
2-я ас. блі́зь блі́зьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час блі́зячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нармалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

1. Вызначыць (вызначаць) нормы, падпарадкаваць (падпарадкоўваць) норме.

Н. правапіс.

Н. вымаўленне.

2. Наблізіць (набліжаць) да нормы.

Н. міжнародныя адносіны.

|| наз. нармаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)