мітэ́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мітэ́рка мітэ́ркі
Р. мітэ́ркі мітэ́рак
Д. мітэ́рцы мітэ́ркам
В. мітэ́рку мітэ́ркі
Т. мітэ́ркай
мітэ́ркаю
мітэ́ркамі
М. мітэ́рцы мітэ́рках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Мітэрка ’драўляны блок, колца, якія прыводзяць у рух катушку ў калаўроце’ (Касп.; міёр., Шатал.), ’драўлянае колца для замацавання шпулькі’ (прасл., Сл. ПЗБ), ’гайка на вінце’ (Нас.). Да му́тра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Літэрка ’колца ў калаўроце, пры дапамозе якога замацоўваецца шпулька на рагатцы’ (віл., Сл. ПЗБ; міёр., рас., Шатал.). Відазмененае польск. muterka ’гайка’. Гл. таксама ліцерка, мітэрка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліце́рка ’колца ў калаўроце, якое круціць шпульку’ (Касп.). Сапсаванае народнае *муце́рка. Параўн. бел. міёр. мітэрка (Шатал.), зах.-міёр. лютэрка (Крыўко, вусн. паведамл.), польск. зах., паморск. каш. muterka, muterek ’тс’, сілезск., лэнчыцк. ’гайка, шруба на канцы восі’. Змену губнога ў л параўн., напрыклад, у брасл. ліцірына́р = ветэрына́р (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)