мі́стык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, схільны да містыкі, прыхільнік містыцызму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́стык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́стык мі́стыкі
Р. мі́стыка мі́стыкаў
Д. мі́стыку мі́стыкам
В. мі́стыка мі́стыкаў
Т. мі́стыкам мі́стыкамі
М. мі́стыку мі́стыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мі́стык м. ми́стик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мі́стык, ‑а, м.

Чалавек, схільны да містыкі; паслядоўнік якога‑н. рэлігійна-містычнага вучэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́стык м. Mstiker m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мі́стык

(гр. mystikos = таямнічы)

чалавек, які верыць у існаванне таямнічых, звышнатуральных сіл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ми́стик мі́стык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mistyk

м. містык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Mstiker m -s, - мі́стык

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГРЫГО́Р НАРЭКАЦЫ́ (каля 945 — 949 — 7.10.1003),

армянскі паэт. З сям’і царк. пісьменніка Хасрова Андзевацы. Скончыў школу пры манастыры Нарэка і стаў манахам. Выкладаў у манастырскай школе. Пісаў гандзы (духоўныя гімны ў гонар Бога і святых), тагі (песні), панегірыкі і інш. Яго творы, рэлігійныя па задуме, прасякнуты жывым эмацыянальным успрыманнем прыроды і чалавека. Лірыка-містычная паэма «Нарэк» («Кніга смутку», выд. 1673) выдавалася на арм. мове больш за 30 разоў; перакладаў на англ., франц., італьян., рус., араб. і інш. мовы. У форме споведзі-малітвы (усяго 95 частак) выступаў і як паэт-гуманіст, абаронца роду людскога, і як містык, які бачыў сэнс жыцця і духоўнага самаўдасканалення чалавека ў яднанні з Богам. Творы яго адметныя ўвядзеннем рыфмы, багаццем метрыкі нар. песень і маст. тропаў.

Тв.:

Рус. пер. — Книга скорбных песнопений. М., 1988.

А.Казінян.

т. 5, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)