«Вечны мір» 1508 9/186

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Вечны мір» 1686 1/72, 332; 3/67; 4/370, 561; 8/503; 9/594, 599, 636; 11/194

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«ВЕ́ЧНЫ МІР» 1686,

дагавор, падпісаны Расіяй і Рэччу Паспалітай у Маскве 6 мая аб сумесных дзеяннях супраць Турцыі і Крыма. Мір пацвердзіў правы Расіі на землі Левабярэжнай Украіны, Смаленскага і Чарнігаўскага ваяв., якія засталіся за ёй пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 паводле ўмоў Андросаўскага перамір’я 1667. Уласнасцю Расіі прызнаны ўсе вывезеныя ў час вайны каштоўнасці і палонныя, пацверджана яе права апекаваць праваслаўных у Рэчы Паспалітай. Заключэнне «Вечнага міру» для Рэчы Паспалітай было абумоўлена неабходнасцю абараніць свае паўд. межы ад турэцка-татарскай агрэсіі. Дагавор замацаваў Расію ў ролі наймагутнейшай дзяржавы Цэнтр. і Усх. Еўропы.

т. 4, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мі́р

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Мі́р
Р. Мі́ра
Д. Мі́ру
В. Мі́р
Т. Мі́рам
М. Мі́ры

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мі́р

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Мі́р
Р. Міра́
Д. Міру́
В. Мі́р
Т. Міро́м
М. Міры́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мі́р

‘сельская грамада’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. мі́р
Р. мі́ра
Д. мі́ру
В. мі́р
Т. мі́рам
М. мі́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мі́р

‘адсутнасць варожасці, вайны; пагадненне; спакой, цішыня’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. мі́р
Р. мі́ру
Д. мі́ру
В. мі́р
Т. мі́рам
М. мі́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

міралюбі́вы, -ая, -ае.

Які любіць мір, згоду, заснаваны на імкненні захаваць мір; дружалюбны.

Міралюбівая палітыка.

М. чалавек.

|| наз. міралюбі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаду́шнасць, -і, ж.

Поўнае адзінства думак, пачуццяў, настрояў; поўная згода ў дзеяннях.

А. народаў у барацьбе за мір.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаду́шны, -ая, -ае.

Які выказваецца і прымаецца ўсімі, прасякнуты згодай, адзінствам.

Аднадушнае рашэнне.

Прагаласавалі за мір аднадушна (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)