мініме́тр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мініме́тр мініме́тры
Р. мініме́тра мініме́траў
Д. мініме́тру мініме́трам
В. мініме́тр мініме́тры
Т. мініме́трам мініме́трамі
М. мініме́тры мініме́трах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мініме́тр м., спец. миниме́тр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мініме́тр, ‑а, м.

Спец. Рычажны стрэлачнік прыбор для вымярэння кантактным метадам лінейных размераў вырабаў з хібнасцю да 1 мікраметра.

[Ад лац. minimus — найменшы і metréō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мініметр 3/196; 7/211

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МІНІМЕ́ТР (ад мінімум + ...метр),

рычажная стрэлачная прылада для вымярэнняў адносным кантактным спосабам лінейных памераў калібраў, дэталей машын і інш. вырабаў. Вымяральны стрыжань пры дапамозе рычагоў звязаны са стрэлкай, якая паказвае велічыню памеру на шкале. Межы вымярэння ад 20 да 600 мкм. Больш дасканалыя за М. — мікракатары.

Мініметр: 1 — вымяральны стрыжань; 2 — адводны рычаг; 3 — паказчыкі адхіленняў зададзеных памераў.

т. 10, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мініме́тр

(ад лац. minimus = найменшы + -метр)

прыбор для вымярэння кантактным метадам лінейных памераў дакладных дэталей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

миниме́тр спец. мініме́тр, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)