мінерало́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне мінералогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мінерало́г

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мінерало́г мінерало́гі
Р. мінерало́га мінерало́гаў
Д. мінерало́гу мінерало́гам
В. мінерало́га мінерало́гаў
Т. мінерало́гам мінерало́гамі
М. мінерало́гу мінерало́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мінерало́г м. минерало́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мінерало́г, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне мінералогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінерало́г

(ад мінерал + -лог)

спецыяліст у галіне мінералогіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

минерало́г мінерало́г, -га м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Смірноў Сяргей Сяргеевіч,

расійскі геолаг-мінералог.

т. 15, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кавалёў П. А. (мінералог) 12/498

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Смірноў С. С. (мінералог) 7/209

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЮІ́, Аюі (Haüy) Рэнэ Жуст (28.2.1743, г. Сен-Жу-ан-Шасэ, Францыя — 1.6 або 3.6.1822), французскі крышталёграф і мінералог. Чл. Парыжскай АН (1783). Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1806). У 1794—1802 праф. Горнай школы (Парыж). Зрабіў вял. ўклад у развіццё крышталяграфіі; адкрыў закон цэлых лікаў (рацыянальнасці параметраў), названы яго імем, распрацаваў тэорыю памяншэння колькасці малекул у слаях, якія паслядоўна фарміруюць крышталь. Яго імем названы мінерал гаюін.

т. 5, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)