Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мілі́цыя, -і, ж.
1. У некаторых постсавецкіх краінах: сістэма дзяржаўных службаў і органаў для аховы грамадскага парадку, забеспячэння асабістай бяспекі грамадзян і іх маёмасці.
2.зб. Работнікі гэтай установы.
3. Назва народнага апалчэння ў некаторых краінах.
|| прым.міліцэ́йскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) іміліцы́йны, -ая, -ае (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мілі́цыяж. мили́ция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мілі́цыя, ‑і, ж.
1. Адміністрацыйны орган у СССР для аховы грамадскага парадку і бяспекі. Гарадская міліцыя. Раённая міліцыя.//зб. Работнікі міліцыі; міліцыянеры. У тую ж ноч прыбыў на хутар атрад міліцыі, схованы непадалёку ў засадзе.Колас.
2. Назва народнага апалчэння ў некаторых краінах.
[Ад лац. militia — войска.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Міліцыя 7/204
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛІ́ЦЫЯ (ад лац. militia войска),
1) апалчэнне ў магнацкіх гарадах ВКЛ у 16—18 ст. Прызначалася для абароны горада пры аблозе.
2) Апалчэнне ў Рас. імперыі ў 1806—07, скліканае ў сувязі з пачаткам вайны -з Францыяй і пагрозай уварвання напалеонаўскіх войск у межы краіны.
3) М. ў Рэспубліцы Беларусь — дзярж. ўзброены праваахоўны орган, прызначаны абараняць жыццё, здароўе, правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, грамадства і дзяржавы ад злачынных і інш. проціпраўных замахаў. Як афіц. орган створана ў студз. 1919 [першы атрад М. створаны ў Мінску 4(17)3.1917; узначальваў М.В.Фрунзе]. Арг-цыя, парадак дзейнасці, правы і абавязкі М. вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб міліцыі» ад 26.2.1991. Задачы М.: ахова грамадскага парадку; забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян і грамадскай бяспекі; прадухіленне і спыненне злачынстваў і інш. правапарушэнняў; выяўленне і раскрыццё злачынстваў, вышук асоб, якія іх учынілі; абарона ўсіх форм уласнасці ад проціпраўных замахаў; аказанне дапамогі грамадзянам, дзярж. органам і юрыд. асобам у абароне іх правоў і рэалізацыі ўскладзеных на іх абавязкаў; выкананне крымін. пакаранняў і адм. спагнанняў у межах сваёй кампетэнцыі. Дзейнасць М. заснавана на прынцыпах законнасці, гуманізму, павагі да правоў чалавека, галоснасці, цеснай сувязі з насельніцтвам. Складаецца з крымінальнай ’М., М. грамадскай бяспекі і спец. М. Арганізац. структура, штатная колькасць і пералік пасад М. вызначаюцца ў парадку, што ўстанаўліваецца ўрадам. М. ўваходзіць у сістэму органаў МУС. Кантроль за дзейнасцю М. ажыццяўляюць органы, якія ўтварылі яе, і вышэйстаячыя органы МУС. Нагляд за законнасцю ў дзейнасці М. ажыццяўляе Пракурор Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваныя яму пракуроры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мілі́цыяж. Milíz f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мілі́цыя
(лац. militia = войска)
адміністрацыйны орган па ахове грамадскага парадку, грамадскай бяспекі і дзяржаўнай маёмасці ў многіх краінах, а таксама работнікі гэтага органа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Мілі́цыя ’работнікі (і орган), якія ахоўваюць грамадскі парадак і бяспеку’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш.), міліцэ́я, мілі́ца ’тс’ (Бяльк., Шат.). Міжнароднае слова (франц.milice, ням.Miliz, італ.milizia, ісп.milicía) з першакрыніцай лац.mīlitia ’войска’, ’служба’, якое ў бел. мову прыйшло з польскай (Брожэк, «Meander» 33, 1978 (3), 129–132).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мили́циямілі́цыя, -цыі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)