Мілі́цыя ’работнікі (і орган), якія ахоўваюць грамадскі парадак і бяспеку’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш.), міліцэ́я, мілі́ца ’тс’ (Бяльк., Шат.). Міжнароднае слова (франц. milice, ням. Miliz, італ. milizia, ісп. milicía) з першакрыніцай лац. mīlitia ’войска’, ’служба’, якое ў бел. мову прыйшло з польскай (Брожэк, «Meander» 33, 1978 (3), 129–132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)