Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. З’яўляцца, паказвацца на кароткі час і знікаць; з’яўляцца час ад часу. Белая суседчына хустка мільгала за рэдкім плотам.Мікуліч.//перан. З’яўляцца, праносіцца ў памяці. Не раз мільгала думка — стаць ляснічым, садзіць бярозы і сосны.Навуменка.Нешта даўно забытае мільгала ў памяці.Чарнышэвіч.
2. Хутка праносіцца адно за другім, зменьваючы адно другім. Міма вокнаў вагона мільгаюць пералескі, злёгку кранутыя пазалотай восені.Шахавец.Міналася спусцелае поле і голыя гайкі, і мільгалі на спатканне тэлеграфныя слупы.Гарэцкі.
3.(1і2ас.неўжыв.). Свяціць коратка, з перарывамі; бліскаць. Насупраць мільгаюць зарніцы, Гудуць урачыста гудкі.Хведаровіч.— Глядзіце, глядзіце! Вунь там мільгае агеньчык!Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мільга́ць, мельга́ць, мілька́ць, мільгаце́ць ’паказвацца на кароткі час і знікаць’, ’хутка праносіцца адно за адным’, ’свяціць коратка, бліскаць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), мелькану́ць, мількану́ць ’мільгануць’ (Нас., Яруш., Бяльк.), мі́льгацца ’мітусіцца’ (Жд. 1). Укр.мелька́ти, рус.мелька́ть (а таксама новасіб.мельга́вка ’малёк’, разан.мельгу́н, мельгу́ша ’той, хто падміргвае’, ’гарэза’. Відавочна, балтызм. Параўн. літ.mérkti ’жмурыцца’. Мена r/l — магчымая ў балт. мовах (напр. mìrkterėti і mírtelėti ’заморгаць хутка, вочы заплюшчыць і расплюшчыць’. Азванчэнне к > г адбылося пад уплывам семантычна блізкай лексемы міргаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мільгаце́ць, мільга́цьгл. мігацець
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)