мі́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мі́лы мі́лая мі́лае мі́лыя
Р. мі́лага мі́лай
мі́лае
мі́лага мі́лых
Д. мі́ламу мі́лай мі́ламу мі́лым
В. мі́лы (неадуш.)
мі́лага (адуш.)
мі́лую мі́лае мі́лыя (неадуш.)
мі́лых (адуш.)
Т. мі́лым мі́лай
мі́лаю
мі́лым мі́лымі
М. мі́лым мі́лай мі́лым мі́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мі́лы

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. мі́лы мі́лыя
Р. мі́лага мі́лых
Д. мі́ламу мі́лым
В. мі́лага мі́лых
Т. мі́лым мі́лымі
М. мі́лым мі́лых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мі́лы, -ая, -ае.

1. Які выклікае прыхільнасць да сябе; прыемны, абаяльны.

Мілая ўсмешка.

2. Блізкі сэрцу, любімы, дарагі.

Душу поўнілі мілыя краявіды.

3. у знач. наз. мі́лы, -ага, м., мі́лая, -ай, ж. Каханы, каханая.

З мілым рай і ў будане (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́лы прил.

1. ми́лый;

2. (приятный) ми́лый, милови́дный; (нежный — ещё) уми́льный;

3. (приветливый, предупредительный) ми́лый, любе́зный;

4. (дорогой, близкий) ми́лый, люби́мый;

5. (при дружеском обращении) ми́лый;

6. в знач. сущ. ми́лый;

за мі́лую душу́ — за ми́лую ду́шу;

з мі́лым рай і ў будане́ — с ми́лым рай и в шалаше́;

свет не м. — свет не мил; на свет не гляде́л бы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мі́лы, ‑ая, ‑ае; міл, міла.

1. Які выклікае прыемнае ўражанне, прыхільнасць да сябе; чароўны, абаяльны. Ходзіць гоман між збажынкі, Мілы і шчаслівы. Колас. І вось няма яго, Васі Чычына, мілага, слаўнага хлопца. Лынькоў. У мяне.. не выходзіла з галавы прыгожая дзяўчына з мілымі вачыма. Нікановіч.

2. Дарагі, любімы; блізкі сэрцу. Месца было роднае і такое мілае, што Віця аж заплакаў крадком. Чарнышэвіч. Радзіма! Адчуў я ў разлуцы з табою, Як люб мне і дораг кут мілы бацькоў. Прыходзька. Кожнаму свой куток мілы. Прыказка.

3. Ужываецца пры сяброўскім звароце. Даніла, мілы мой Даніла! Ах, натварыў сабе ты бед! Колас. [Шульга:] — Давай спярша, міл чалавек, дамовімся аб плаце. Васілёнак.

4. у знач. наз. мі́лы, ‑ага, м.; мі́лая, ‑ай, ж. Каханы, каханая. — Мілая, ну, глянь, хоць разік глянь! Колас.

•••

За мілую душу гл. душа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́лы

1. lieb; leblich, nett (прывабны);

2. (пры сяброўскім звароце) lieb, tuer, wert;

мі́лы дру́жа leber [turer (уст)] Freund

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Мі́лы, мі́лый, мэ́лы ’які выклікае прыемнае ўражанне’, ’абаяльны’, ’дарагі, любімы’, ’каханы’, мі́ленькі, мілю́сенькі, мілёхенькі, мілю́тэнькі, мілюхны́ ’тс’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Кліх, ТС, Сл. ПЗБ, Нар. Гом.), ст.-бел. милъ, милый ’любы, любімы, дарагі, вельмі блізкі, прыемны, паважаны’ (Булахаў, Гіст., 132). Укр. милий, рус. милый, мил, польск., н.-, в.-луж. miły, чэш., славац. milý, славен. mȋł, míla, серб.-харв. ми̏о/ми̏ла, ми̏ло, мак., балг. мил, ст.-слав. милъ. Прасл. milъ. Утворана пры дапамозе суфікса ‑lo‑ ад і.-е. *mei̯- ’сябраваць’ (як і mirъ). І.‑е. адпаведнікі: літ. míelas, mýlasмілы, шаноўны’, méilė ’каханне’, mylė́ty ’кахаць’, лат. mīļšмілы’, ст.-прус. mijls ’любы’, ст.-інд. máyas‑ ’радасць’, ст.-грэч. μείλιον ’прыемны падарунак’ (Бернекер, 2, 58; Мее, 413, 421; Траўтман, 174; Фасмер, 2, 622). Махэк₂ (363) услед за Р. Раскам выводзіць прасл. milъ са ст.-грэч. φίλος (< *bhilos) — неверагодна. Сюды ж мі́ласць, мі́лысьць ’велікадушнасць’, ’ахвяраванне, дар’, ’пачцівы зварот’, ’дабрадзейства для бедных і няшчасных’ (ТСБМ, Др.-Падб., Бяльк., Яруш.; КЭС, лаг.), брасл. мі́лосць ’ласкавасць’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарэ́зліва-мі́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарэ́зліва-мі́лы гарэ́зліва-мі́лая гарэ́зліва-мі́лае гарэ́зліва-мі́лыя
Р. гарэ́зліва-мі́лага гарэ́зліва-мі́лай
гарэ́зліва-мі́лае
гарэ́зліва-мі́лага гарэ́зліва-мі́лых
Д. гарэ́зліва-мі́ламу гарэ́зліва-мі́лай гарэ́зліва-мі́ламу гарэ́зліва-мі́лым
В. гарэ́зліва-мі́лы (неадуш.)
гарэ́зліва-мі́лага (адуш.)
гарэ́зліва-мі́лую гарэ́зліва-мі́лае гарэ́зліва-мі́лыя (неадуш.)
гарэ́зліва-мі́лых (адуш.)
Т. гарэ́зліва-мі́лым гарэ́зліва-мі́лай
гарэ́зліва-мі́лаю
гарэ́зліва-мі́лым гарэ́зліва-мі́лымі
М. гарэ́зліва-мі́лым гарэ́зліва-мі́лай гарэ́зліва-мі́лым гарэ́зліва-мі́лых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лю́бы, -ая, -ае.

Які выклікае пачуццё любові, карыстаецца любоўю; блізкі, дарагі, мілы.

Любая матуля.

Расставацца з любым (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сімпаты́чны¹, -ая, -ае.

Які выклікае сімпатыю, прывабны, мілы, прыемны.

Сімпатычныя суседзі.

Гэты чалавек мне с.

С. гальштук.

|| наз. сімпаты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)