мі́лка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мі́лка мі́лкі
Р. мі́лкі мі́лак
Д. мі́лцы мі́лкам
В. мі́лку мі́лак
Т. мі́лкай
мі́лкаю
мі́лкамі
М. мі́лцы мі́лках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мі́лка ж., прост. ми́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм.

1. Ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны. — Падрыхтавалася, мілка? — пытаецца мая новая знаёмая праз пару мінут. Шынклер.

2. Каханая дзяўчына. Мая мілка добра скача, Добра песенькі пяе. А за кросны сядзе — плача: Ніткі ў бёрда не ўкладзе. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мі́лка ’любая’ (Нас.; петрык., Мат. Гом.), мілок ’любы, дарагі’ (Нар. Гом.). З рус. милка ’любімая’, ’жонка’, милок ’любімы чалавек, мілы чалавек’ (аб пашырэнні гэтых лексем у рус. гаворках гл. СРНГ, 18, 161–162). Да мі́лы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

міло́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. міло́к мілкі
Р. мілка мілкоў
Д. мілку мілкам
В. мілка мілкоў
Т. мілком мілкамі
М. мілку мілках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ми́лка разг. мі́лка, -кі ж.; лю́бка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мила́шка разг. мі́лая, -лай ж., мі́лка, -кі ж., лю́бка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nieboga

м./ж.

1. нябога; бядак; пахілак; бядачка;

2. разм. мілая; мілка; любка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

распазна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Вызначыць, пазнаць па якіх‑н. прыкметах. [На дарозе] быццам нешта чарнела. Праз мінуту няцяжка было распазнаць, што рухаецца калона аўтамашын. Беразняк. Гук не сціхаў і быў ужо бліжэй. Ужо можна распазнаць, што нехта едзе. Колас. — А то гляджу — сама Мілка ідзе ў цэх. У вачах ні смутку, ні адчаю, ні роспачы. Глядзіць мне ў вочы, смяецца. Не распазнаць: натуральна ці прытвараецца. Мыслівец. // Разгадаць, зразумець значэнне, характар, асаблівасці каго‑, чаго‑н. Цяпер .. [Кастравіцкі] ведаў, бадай, пэўна, што жонка расчаравана ў ім.. і як бы нанава стараецца яго распазнаць, шукаючы ў ім перш за ўсё благое. Навуменка. [Язэпу] хацелася хутчэй распазнаць нораў свайго буланчыка. Якімовіч.

2. Адрозніць, вылучыць сярод падобных. Авечку латкамі, бывае, значаць, каб распазнаць у табуне лягчэй. Таўлай. [Нічыпаравы] словы ледзьве можна было распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ. Чарот.

3. Пазнаць у падрабязнасцях, дэталях. Як толькі вынырнулі з лесу, шафёр спыніў машыну, каб распазнаць мясцовасць, а галоўнае — дарогу. Пестрак. [Аксіння Мелехава] баялася мужчын, праклінала сябе за маладую бяздумнасць, за жаданне як хутчэй да канца распазнаць свет. Мыслівец. Усё ахвота зразумець, распазнаць. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)