мілагу́чнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. мілагу́чнасць
Р. мілагу́чнасці
Д. мілагу́чнасці
В. мілагу́чнасць
Т. мілагу́чнасцю
М. мілагу́чнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мілагу́чнасць ж. благозву́чие ср., благозву́чность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мілагу́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мілагучнага. Мілагучнасць мовы. Мілагучнасць голасу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мілагу́чнасць ж. Wóhllaut m -(e)s, Wóhlklang m -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мілагу́чны, -ая, -ае.

Прыемны на слых, які прыемна гучыць.

Мілагучная мелодыя вальса.

|| наз. мілагу́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

благозву́чие ср. мілагу́чнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сладкозву́чие ср., уст. мілагу́чнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сладкогла́сие ср., книжн., уст. мілагу́чнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мелады́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць меладычнага; мілагучнасць. Любіў Максім Багдановіч народную песню за яе меладычнасць, эпічны размах і лірычную цеплыню. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АСАНА́НС (ад франц. assonance сугучнасць),

паўтарэнне аднолькавых або падобных галосных гукаў; від гукапісу. Паэт. твору, як і алітэрацыя, з якой ён звычайна спалучаецца, надае мілагучнасць і сэнсава-эмац. выразнасць. У вершы Я.​Купалы «Летам» асананс стварае радасны, бадзёры настрой: «Звоніць поле доляй, воляй, // Звоніць поле ў каласкі...». У сучаснай паэзіі часта ўжываецца асанансная (недакладная) рыфма, у якой супадаюць толькі галосныя гукі.

т. 2, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)