мі́кст

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. мі́кст
Р. мі́кста
Д. мі́ксту
В. мі́кст
Т. мі́кстам
М. мі́ксце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мікст м.

1. муз. микст;

2. в знач. прил., нескл., ж.-д. микст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мікст, ‑а, М ‑сце, м.

Спец.

1. Змешаны рэгістр пеўчага голасу, пераходны паміж грудным і галаўным рэгістрамі.

2. у знач. нязм. прым. Са змешаным саставам. Поезд-мікст. Вагон-мікст (вагон з купэ розных класаў).

[Ад лац. mixtus — змешаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мікст

(англ. mixed, ад лац. mixtus = змешаны)

1) змешаны рэгістр пеўчага голасу, пераходны паміж грудным і галаўным рэгістрамі;

2) поезд з вагонаў рознага прызначэння;

3) гульня ў тэніс, у якой партнёрамі з’яўляюцца змешаныя пары (мужчына і жанчына).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

микст

1. сущ., муз. мікст, род. мі́кста м.;

2. прил., ж.-д. мікст неизм.;

по́езд-микст цягні́к-мікст;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)