міжнаро́дна-паліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. міжнаро́дна-паліты́чны міжнаро́дна-паліты́чная міжнаро́дна-паліты́чнае міжнаро́дна-паліты́чныя
Р. міжнаро́дна-паліты́чнага міжнаро́дна-паліты́чнай
міжнаро́дна-паліты́чнае
міжнаро́дна-паліты́чнага міжнаро́дна-паліты́чных
Д. міжнаро́дна-паліты́чнаму міжнаро́дна-паліты́чнай міжнаро́дна-паліты́чнаму міжнаро́дна-паліты́чным
В. міжнаро́дна-паліты́чны
міжнаро́дна-паліты́чнага
міжнаро́дна-паліты́чную міжнаро́дна-паліты́чнае міжнаро́дна-паліты́чныя
Т. міжнаро́дна-паліты́чным міжнаро́дна-паліты́чнай
міжнаро́дна-паліты́чнаю
міжнаро́дна-паліты́чным міжнаро́дна-паліты́чнымі
М. міжнаро́дна-паліты́чным міжнаро́дна-паліты́чнай міжнаро́дна-паліты́чным міжнаро́дна-паліты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

міжнаро́дна-дапамо́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. міжнаро́дна-дапамо́жны міжнаро́дна-дапамо́жная міжнаро́дна-дапамо́жнае міжнаро́дна-дапамо́жныя
Р. міжнаро́дна-дапамо́жнага міжнаро́дна-дапамо́жнай
міжнаро́дна-дапамо́жнае
міжнаро́дна-дапамо́жнага міжнаро́дна-дапамо́жных
Д. міжнаро́дна-дапамо́жнаму міжнаро́дна-дапамо́жнай міжнаро́дна-дапамо́жнаму міжнаро́дна-дапамо́жным
В. міжнаро́дна-дапамо́жны (неадуш.)
міжнаро́дна-дапамо́жнага (адуш.)
міжнаро́дна-дапамо́жную міжнаро́дна-дапамо́жнае міжнаро́дна-дапамо́жныя (неадуш.)
міжнаро́дна-дапамо́жных (адуш.)
Т. міжнаро́дна-дапамо́жным міжнаро́дна-дапамо́жнай
міжнаро́дна-дапамо́жнаю
міжнаро́дна-дапамо́жным міжнаро́дна-дапамо́жнымі
М. міжнаро́дна-дапамо́жным міжнаро́дна-дапамо́жнай міжнаро́дна-дапамо́жным міжнаро́дна-дапамо́жных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

міжнаро́дна-прававы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. міжнаро́дна-прававы́ міжнаро́дна-правава́я міжнаро́дна-прававо́е міжнаро́дна-прававы́я
Р. міжнаро́дна-прававо́га міжнаро́дна-прававо́й
міжнаро́дна-прававо́е
міжнаро́дна-прававо́га міжнаро́дна-прававы́х
Д. міжнаро́дна-прававо́му міжнаро́дна-прававо́й міжнаро́дна-прававо́му міжнаро́дна-прававы́м
В. міжнаро́дна-прававы́ (неадуш.)
міжнаро́дна-прававо́га (адуш.)
міжнаро́дна-прававу́ю міжнаро́дна-прававо́е міжнаро́дна-прававы́я (неадуш.)
міжнаро́дна-прававы́х (адуш.)
Т. міжнаро́дна-прававы́м міжнаро́дна-прававо́й
міжнаро́дна-прававо́ю
міжнаро́дна-прававы́м міжнаро́дна-прававы́мі
М. міжнаро́дна-прававы́м міжнаро́дна-прававо́й міжнаро́дна-прававы́м міжнаро́дна-прававы́х

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

міжнаро́дна-паліты́чны междунаро́дно-полити́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Міжнародна-прававая арэнда 7/176

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

междунаро́дно-правово́й міжнаро́дна-прававы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

САТЫСФА́КЦЫЯ (лац. satisfactio задавальненне),

1) задавальненне ў форме дуэлі, паядынку, якое ў мінулым давалася абражальнікам па патрабаванні абражанага для абароны гонару.

2) Форма міжнародна-прававой адказнасці, пры якой дзяржава-парушальнік дае задавальненне пацярпелай дзяржаве. Віды С.: выказванне спачування, публічнае прабачэнне, пакаранне вінаватых, аказанне асобых шанаванняў пацярпелай дзяржаве і да т.п. Іх выкарыстанне залежыць ад нанесенай шкоды і канкрэтнай паліт. сітуацыі.

т. 14, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРБІТРА́Ж МІЖНАРО́ДНЫ,

міжнародны орган па мірным вырашэнні спрэчак паміж дзяржавамі. Прадугледжаны многімі міжнародна-прававымі актамі, у т. л. Статутам ААН. Парадак фарміравання арбітражу міжнароднага і яго працэдура рэгулююцца Гаагскай канвенцыяй аб мірным вырашэнні міжнар. сутыкненняў 1907 і Узорнымі правіламі арбітражнага працэсу 1958. Ствараецца для разгляду адной або некалькіх спраў ці на пастаяннай аснове. Арбітраў выбіраюць самі дзяржавы — удзельніцы спрэчкі ў складзе 1 прадстаўніка ад кожнай з іх і прадстаўнікоў ад трэціх дзяржаў. Пастаянны міжнар. арбітражны орган — Пастаянная палата трацейскага суда, заснаваная ў Гаазе ў 1899. Бакамі ў арбітражным працэсе звычайна выступаюць дзяржавы, але могуць быць міжнар. арг-цыі або прыватныя фірмы, карпарацыі.

т. 1, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нейтралітэ́т, -у, М -тэ́це, м.

1. Міжнародна-прававое становішча дзяржавы, якая не прымае ўдзелу ў вайне, што вядзецца паміж іншымі краінамі, і захоўвае з імі мірныя адносіны, не ўваходзіць у ваенна-палітычныя блокі.

Захоўваць н.

2. перан. Неўмяшанне ў чужыя спрэчкі, у барацьбу паміж двума бакамі.

○

Пастаянны нейтралітэт — знешнепалітычны курс шэрагу дзяржаў, якія ўзялі абавязацельства не прымаць удзелу ў вайне, захоўваючы права на самаабарону, а ў мірны час праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЛЮ́БЛІНСКАЯ У́НІЯ 1569,

міжнародна-прававы акт аб’яднання Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ў адну федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Прыняты 1.7.1569 у Любліне.

Перадумовамі Л.у. былі: доўгае існаванне асабістай уніі ВКЛ і Польшчы; паступовае збліжэнне паліт. і дзярж. інстытутаў абедзвюх краін, паліт. менталітэту пануючага класа; у асноўным адзіная палітыка ў міжнар. адносінах; адзіная структура каталіцкай царквы. Шляхта ВКЛ праз унію спадзявалася атрымаць правы, якія мела шляхта Польшчы, польская шляхта разлічвала на землі і дзярж. пасады ў ВКЛ. Непасрэднай прычынай Л.у. былі няўдачы войска ВКЛ у Лівонскай вайне 1558—83.

Для прыняцця уніі ў Любліне 10.1.1569 скліканы сейм ВКЛ і Польшчы. Але большасць дэпутатаў ВКЛ, не згодная з польскім праектам уніі, перагаворы прыпыніла. Намаганнямі польскай шляхты і караля Жыгімонта II Аўгуста да Польшчы далучаны Падляскае і Кіеўскае ваяв., Валынь і Падолле, што было падтрымана мясц. шляхтай. Шляхта Мазырскага пав. адмовілася далучыцца да Польшчы, павятовы сеймік прыняў рашэнне выйсці з Кіеўскага ваяв. і далучыцца да Мінскага ваяв. ВКЛ. Тэр. ВКЛ зменшылася да этнічных бел. і літ. зямель. Пасля вяртання дэпутатаў ВКЛ на сейме быў выпрацаваны кампрамісны варыянт уніі, зацверджаны 1.7.1569. Паводле ўмоў Л.у. на чале Рэчы Паспалітай знаходзіўся польскі кароль (ён жа і вял. князь літ.), якога пажыццёва выбірала шляхта абедзвюх дзяржаў. Збіраўся агульны сейм, але ВКЛ і Польшча захавалі асобныя дзярж. адміністрацыю, войска, фінансы, законы, мытную сістэму, дзярж. мовы. Л.у. дзейнічала да 1795.

А.​П.​Грыцкевіч.

т. 9, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)