САТЫСФА́КЦЫЯ (лац satisfactio задавальненне),
1) задавальненне ў форме дуэлі, паядынку, якое ў мінулым давалася абражальнікам па патрабаванні абражанага для абароны гонару.
2) Форма міжнародна-прававой адказнасці, пры якой дзяржава-парушальнік дае задавальненне пацярпелай дзяржаве. Віды С.: выказванне спачування, публічнае прабачэнне, пакаранне вінаватых, аказанне асобых шанаванняў пацярпелай дзяржаве і да т.п. Іх выкарыстанне залежыць ад нанесенай шкоды і канкрэтнай
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)