міжкантынента́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. міжкантынента́льны міжкантынента́льная міжкантынента́льнае міжкантынента́льныя
Р. міжкантынента́льнага міжкантынента́льнай
міжкантынента́льнае
міжкантынента́льнага міжкантынента́льных
Д. міжкантынента́льнаму міжкантынента́льнай міжкантынента́льнаму міжкантынента́льным
В. міжкантынента́льны (неадуш.)
міжкантынента́льнага (адуш.)
міжкантынента́льную міжкантынента́льнае міжкантынента́льныя (неадуш.)
міжкантынента́льных (адуш.)
Т. міжкантынента́льным міжкантынента́льнай
міжкантынента́льнаю
міжкантынента́льным міжкантынента́льнымі
М. міжкантынента́льным міжкантынента́льнай міжкантынента́льным міжкантынента́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

міжкантынента́льны межконтинента́льный;

~ная раке́та — межконтинента́льная раке́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міжкантынента́льны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, выкарыстоўваецца паміж кантынентамі. Міжкантынентальная тэлеграфная сувязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

межконтинента́льный міжкантынента́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

між... прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач.: які адбываецца паміж некалькімі аднароднымі прадметамі, аб’ектамі, напр.: міжгародні, міжкантынентальны, міжабласны, міжінстытуцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ТУ́ПАЛЕЎ Андрэй Мікалаевіч (10.11.1888, с. Пустамазава Цвярской вобл., Расія — 23.12.1972),

савецкі вучоны і авіяканструктар, заснавальнік школы праектавання самалётаў. Акад. АН СССР (1953, чл.-кар. з 1933). Ген.-палк.-інж. (1968). Тройчы Герой Сац. Працы (1945, 1957, 1972). Герой Працы РСФСР (1926). Засл. дз. нав. і тэхнікі Расіі (1933). Бацька А.А.Тупалева. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1918). Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Цэнтр. аэрагідрадынамічнага ін-та (ЦАГІ), з 1922 нач. доследнага КБ. У 1937—41 рэпрэсіраваны. З 1941 гал. канструктар авіяц. з-даў, з 1956 Ген. канструктар авіяц. прам-сці СССР. Стварыў больш як 100 тыпаў ваен. і грамадз. самалётаў, у т. л. рэкордны АНТ-25 (1933), найбуйнейшы пасажырскі «Максім Горкі» (1934), бамбардзіроўшчык Ту-2 (1941), першы сав. рэактыўны бамбардзіроўшчык Ту-12 (1947), рэактыўны пасажырскі ТУ-104 (1954), міжкантынентальны турбавінтавы аэробус Ту-114 (1957), рэактыўныя Ту-124, Ту-134, Ту-154 (1960—68), звышгукавы пасажырскі лайнер Ту-144. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1948, 1949, 1952, 1972. Залаты медаль Міжнар. авіяц. федэрацыі (1958).

Літ.:

Кербер Л.Л. Ту — человек и самолет. М., 1973;

А.​Н.​Туполев: Грани дерзновенного творчества. М., 1988;

Даффи П., Кандалов А.И. А.​Н.​Туполев: Человек и его самолеты. М., 1999.

М.​М.​Касцюковіч.

А.М.Тупалеў.

т. 16, с. 32

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФУТБО́Л (англ. football ад foot ступня + ball мяч), футбол еўрапейскі, сокер,

спартыўная камандная гульня з мячом. Удзельнічаюць 2 каманды па 11 чал. — варатар (галкіпер), абаронцы (бекі), паўабаронцы (хаўбекі) і нападаючыя (форварды). Працягласць гульні 90 мін (2 таймы па 45 мін) з 10—15-мінутным перапынкам. Гульні праводзяцца на футбольным полі (звычайна з травяным пакрыццём), афіц. — на полі памерам 100—110 × 69—75 м з адпаведнай разметкай. Вароты памерамі 7,32 × 2,44 м. Мяч скураны надзіманы, акружнасцю каля 70 см, масай каля 450 г. Гульцы не маюць права дакранацца да мяча рукамі. Тэхн. прыёмы: вядзенне (дрыблінг), удары, спыненне мяча выконваюцца нагамі, галавой, корпусам. Варатар мае права лавіць і адбіваць мяч рукамі ў межах штрафной пляцоўкі. Парушэнні правіл караюцца штрафнымі ўдарамі па свабодна ляжачым мячы. Мэта гульні — забіць як мага больш мячоў (галоў) у вароты саперніка. Рэгламент некат. спаборніцтваў прадугледжвае пры нічыйным выніку матча дадатковы час гульні ці серыю пенальці для выяўлення пераможцы.

Вытокі Ф. — гульні з мячом у краінах Стараж. Усходу, Стараж. Грэцыі і Рыма. індзейскіх народаў Амерыкі. У блізкім да сучаснага выглядзе вылучыўся ў сярэдзіне 19 ст. ў Англіі з 2 разнавіднасцей гульні з мячом (футбол-рэгбі). 1-ы футбольны клуб («Шэфілд Юнайтэд») засн. ў 1855. 1-я нац. асацыяцыя Ф. ўзнікла ў 1863 у Англіі, тады ж у Кембрыджы вызначаны блізкія да сучасных правілы гульні. 1-я прафес. футбольная ліга створана ў 1888 у Англіі. У канцы 19 — пач. 20 ст. арганізаваны нац. футбольныя саюзы. Міжнар. федэрацыя футбольных асацыяцый (ФІФА) засн. ў Парыжы ў 1904 (аб’ядноўвае 204 краіны; 2003). У 1916 створана Канфедэрацыя Ф. Паўд. Амерыкі; у 1954 (Вена) — Саюз Еўрап. футбольных асацыяцый (УЕФА, аб’ядноўвае 52 краіны, 2003), а таксама Азіяцкая канфедэрацыя; у 1957 — Афрыканская; у 1961 — Канфедэрацыі Паўн. і Цэнтр. Амерыкі і Карыбскага бас.; у 1966 — Аўстраліі і Акіяніі. Першыя міжнар. матчы па Ф. адбыліся ў 1902 (Аўстрыя—Венгрыя, Аргенціна—Уругвай). Міжнар. асацыяцыя прафес. футбалістаў існуе з 1995 (Парыж). У праграме Алімп. гульняў з 1900 (акрамя 1932). Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1930 раз у 4 гады (1-ы чэмпіён — зборная каманда Уругвая), чэмпіянаты Паўд. Амерыкі — з 1916, чэмпіянаты Еўропы — з 1960. Кубак еўрап. чэмпіёнаў разыгрываецца з 1955; Кубак Азіі — з 1956; Кубак Афрыкі — з 1957; Кубак уладальнікаў кубкаў еўрап. краін і Кубак уладальнікаў кубкаў Амерыкі (Кубак Лібертадорэс) — з 1960; Кубак УЕФА — з 1971; Суперкубак Еўропы (паміж уладальнікамі Кубка чэмпіёнаў і Кубка уладальнікаў кубкаў) — з 1972; Міжкантынентальны кубак — з 1960. Чэмпіянаты СССР праводзіліся з 1936. Існуюць таксама нац. віды Ф.: амер. Ф., аўстрал. Ф. і інш. У шэрагу краін набыў прызнанне жаночы Ф., праводзяцца нац. чэмпіянаты і міжнар. спаборніцтвы сярод жан. каманд. 1-ы чэмпіянат свету па жан. Ф. адбыўся ў 1992 у Кітаі; перамагла зборная каманда ЗША З’явіліся разнавіднасці Ф.: міні-Ф., пляжны Ф., футзал.

На Беларусі Ф. развіваецца з пач. 20 ст. Першыя каманды аматараў з’явіліся ў 1910 (г. Гомель). Правілы гульні выдадзены ў 1911 (г. Магілёў). У 1912 адбыліся першыя міжгароднія сустрэчы з футбалістамі гарадоў Добруш, Злынка, Клянцы. Кіеў, Навазыбкаў. У 1913—14 узніклі футбольныя каманды ў Мінску (1-ы матч 29.6.1913), Барысаве, Баранавічах, Жлобіне, Пінску, Слуцку. 1-ы чэмпіянат Беларусі адбыўся ў 1922 (удзельнічалі каманды Барысава, Віцебска, Мінска і Оршы). У 1928 створана 1-я зборная каманда Беларусі па Ф. і адбылася 1-я міжнар. сустрэча з камандай Швейцарыі. У турніры каманд саюзных рэспублік на Усесаюзнай спартакіядзе (1928) зборная каманда Беларусі заняла 4-е месца. У чэмпіянатах СССР бел. футбалісты ўдзельнічалі з 1937. З 1992 Беларусь — член ФІФА, з 1993 — УЕФА. Каманда «Дынама» (Мінск) — чэмпіён СССР (1982). Сталічныя каманды «Спартак» (1954) і «Дынама» (1963, 1983) — бронз. прызёры чэмпіянатаў СССР. У 1965 каманда «Дынама» (Мінск) — фіналіст Кубка СССР; уваходзіла (1970—73, 1976. 1979—90) у вышэйшую лігу каманд-удзельніц чэмпіянатаў СССР; каманды Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва і інш. гулялі ў 2-й лізе. Бел. футбалістаў неаднаразова ўключалі ў зборныя каманды СССР. Сярод найб. вядомых спецыялістаў па Ф. на Беларусі: засл. трэнеры СССР і Беларусі Г.​Б.​Абрамовіч, В.​У.​Арзамасцаў, М.А.Базяненкаў, А.​М.​Байдачны, С.​У.​Бароўскі. Я.​К.​Глямбоцкі, В.​А.​Касянюк, Л.​А.​Лапуноў, Э.В.Малафееў, Дз.​П.​Мацвееў, П.​С.​Мімрык, У.​М.​Радзішэўскі, А.​А.​Сявідаў, Я.​Ф.​Шунтаў, Я.​С.​Юркевіч, А.​М.​Ягораў і інш. Сярод бел. футбалістаў найб. вызначыліся: Л.​Адамаў, С.​Алейнікаў, В.​Бялькевіч, П.​Васілеўскі, М.​Вяргеенка, С.​Гоцманаў, І.​Гурыновіч, Э.​Зарэмба, А.​Зыгмантовіч, Г.​Кандрацьеў, Ю.​Курбыка, Ю.​Курненін, М.​Мустыгін, Ю.​Пагальнікаў, А.​Пракапенка, Ю.​Пудышаў, Л.​Румбуціс, І.​Рэмін, І.​Савосцікаў, В.​Сокал, Ю.​Трухан, Х.​Усаторэ, А.​Хацкевіч, В.​Шышкін, В.​Янушэўскі, В.​Яромка і інш.

С.​А.​Кісялёў, А.​М.​Петрыкаў.

т. 16, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)