Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мя́тны мя́тный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мя́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мяты, уласцівы ёй. Мятны пах.// Прыгатаваны з мяты, з мятай. Мятныя цукеркі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мя́тнытс.кул. Pféfferminz-, Mínz-;
мя́тная цуке́рка (Pféffer)mínzkonfekt n -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Мя́тны ’дробны’ (Выг. — Смул., БЛ, 3, 21). Да мяць (гл.) > мяты; суфікс ‑н‑, як у дробны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мя́та, -ы, ДМ мя́це, ж.
Духмяная расліна сямейства ясноткавых, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі і харчовай прамысловасці.
|| прым.мя́тны, -ая, -ае.
М. пах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мятны алей 7/3, 346
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ТНЫ АЛЕ́Й,
эфірны алей, які атрымліваюць з кветак і зялёнай масы пераважна мяты перцавай. Бясколерная вадкасць з пахам мяты і гаркаватым смакам, шчыльн. 892—920 кг/м³. Асн. кампанент М.а. (каля 50%) — ментол. Выкарыстоўваюць у вытв-сці валідолу, зубных пастаў, кандытарскіх і лікёра-гарэлачных вырабаў.