Мятлю́га ’завея’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да мяцёль (гл.) (Мурашка, Бел. лекс., 117). Аб суфіксе ‑uga гл. Слаўскі, SP, 1, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мятлю́г, мятлюга́, мятлюжо́к ’мятліца, Agrostis vulgaria With.’ (ТС, Гарэц., ТСБМ; лельч., Арх. ГУ; гродз., маг., Кіс.), ’Жарновец мяцёлчаты, Sarothamnus scoparius (L.) Wimm, et Koch.’ (Др.-Падб.), ’каласоўнік аржаны, Bromus Secalinus L.’ (Шат., Нас., Бяльк.), ’мятлічка звычайная, Apera spicaventi (L.) P. Beauv.’ (маг., Кіс.), ’метлюжок, Poa pratensis, Poa trivialis L.’ (маг., Кіс.), мятлюк ’тс’ (Шат., Мат. Гом.). Да мятла 1 (гл.). Аб суфіксе ‑юг(а) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 177–178.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)